1 сентября на Гродненщине будет дан старт патриотическому марафону
Школьнікі Гродзенскай вобласці 1 верасня адначасова адправяць у неба тысячы шароў і дадуць старт патрыятычнаму марафону ведаў гісторыі вайны.
Урачыстыя лінейкі да Дня ведаў ва ўсіх школах вобласці будуць адзначаны аднолькавым дзеяннем: на іх аб’явяць аб пачатку акцыі даўжынёю ў навучальны год, у якой прымуць удзел усе без выключэння школьнікі. Дзеянне, прысвечанае пачатку марафону, завершыцца флэшмобам “Маё пасланне роднай краіне”: дзеці з усіх устаноў адукацыі адначасова адпусцяць у неба тысячы каляровых паветраных шароў з сімвалам міру і запаветнымі для кожнага пажаданнямі радзіме. Шосты школьны дзень будзе прысвечаны экскурсіям па родным краі, чытанню кніг пра вайну, сустрэчам з ветэранамі, працоўным дэсантам, у час якіх навядуць парадкі каля помнікаў і абе-ліскаў воінскай славы.
Па словах намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча, у гэтым годзе канцэпцыю святкавання Дня ведаў у Гродзенскай вобласці задумалі як яднанне трох пакаленняў – сучаснасці, будучыні і пакалення Пераможцаў. У год 70-годдзя Перамогі з першага навучальнага дня школьнікам нагадаюць аб гераічным мінулым іх краіны, подзвігу ветэранаў і самаахвярнасці пасляваеннага пакалення.