10 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры (віншаванне)

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ, ВЕТЭРАНЫ ГАЛІНЫ!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто ўносіць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё роднай зямлі, папулярызацыю нашай найбагацейшай спадчыны, хто неабыякавы да мінулага, сучаснага і будучага раёна.

Ваша праца – і ў святы, і ў будні – заслугоўвае падзякі за радасць зносін са светам прыгажосці, якую вы дорыце людзям, за пачуцці міласэрнасці і любові, што абуджаеце ў іх сэрцах, за яркія таленты і майстэрства.

Штогод творчыя калектывы і выканаўцы прымаюць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных творчых праектах, папаўняючы скарбонку ўзнагарод дыпломамі розных ступеняў. І Ганненскі кірмаш у сучасным фармаце – таксама ваша заслуга. Упэўнены, што ваша майстэрства, вопыт і адданасць справе будуць і надалей служыць прымнажэнню лепшых традыцый малой радзімы.

За сумленную працу, майстэрства і талент, якія знаходзяць гарачы водгук у сэрцах многіх, асаблівыя словы падзякі – ветэранам галіны, якія збераглі для нас добрае, вечнае, мудрае.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя. Няхай пакараюцца вам творчыя вяршыні, рэалізуецца невычэрпны патэнцыял. Поспехаў, дабрабыту і аптымізму!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ КУЛЬТУРЫ!

Віншуем вас з прафесійным святам.

Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа – для тых, хто мае талент і прызванне, моцны характар і вялікую душу, чый прафесійны ўзровень здзіўляе і захапляе гледачоў, інтэлектуалаў, аматараў творчасці.

Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, забяспечаць росквіт розных відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу таленавітага беларускага народа.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, міру і дабра, далейшага прафесійнага росту. Няхай агеньчык натхнення і творчага пошуку ніколі не згасае ў вашай высакароднай працы дзеля людзей!

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

ДАРАГІЯ РАБОТНІКІ КУЛЬТУРЫ І ВЕТЭРАНЫ ПРАЦЫ!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам.

Дзякуючы вам – таленавітым прафесіяналам, якія шчодра аддаюць людзям багацце душы, наш раён славіцца традыцыямі, выдатнымі калектывамі і выканаўцамі, высокім узроўнем працы устаноў культуры.

Жадаем усім творчых поспехаў і новых смелых ідэй. Няхай будуць здаровыя і шчаслівыя вашы блізкія, а ў сем’ях пануюць гармонія і любоў!

Прафкам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

Вам может быть интересно

Комментарии отключены