Каталіцкія вернікі святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова

Паважаныя зэльвенцы! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова. Зноў, як і кожную вясну, каталіцкія вернікі адзначаюць велікоднае свята. Яно ўмацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і згоду ў кожную сям’ю, аб’ядноўвае ўсіх нас у жаданні тварыць справы міласэрнасці, дзяліцца адзін з адным душэўным цяплом. Уваскрэсенне Хрыстова ўсяляе ў нас надзею, прымушае па-новаму зірнуць на сэнс існавання, убачыць сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці. Няхай святочныя дні напоўняць вашыя дамы святлом і цяплом, а ў сем’ях пануюць згода і ўзаемаразуменне! Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў Паважаныя зэльвенцы! Шчыра віншую вас з велікоднымі святамі! У гэтыя светлыя вясновыя дні нас аб’ядноўвае прадчуванне цуду ўвасрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаецца вера і надзея. Вялікдзень нагадвае аб вялікай ахвяры, прынесенай у імя ўсяго чалавецтва. Бог паказаў любоў да нас, аддаўшы Свайго Сына на крыж дзеля нашага збаўлення для вечнага жыцця. Няхай свята напаўняе вашы сэрцы згодай і любоўю, дабрынёй і шчырасцю, благаславіць на добрыя справы і ўчынкі. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Настаяцель касцёла Святой Тройцы г.п. Зэльва ксёндз Яцэк Маркель
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.