11 октября работники культуры Зельвенщины отмечают свой профессиональный праздник

Дорогие работники и ветераны учреждений культуры района! Благодаря вашим стараниям проводимые праздники, концерты, выставки и конкурсы стали традиционными, любимыми и ожидаемыми. Примите слова искренней благодарности за плодотворный и нужный людям труд, постоянный творческий поиск, готовность сохранять и приумножать культурные традиции района. Желаем вам счастья, радости, удачи, хорошего настроения, вдохновения, новых творческих успехов, крепкого здоровья и благополучия. Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи, профсоюзный комитет работников культуры. Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов Дорогие друзья! Сердечно поздравляем вас с профессиональным праздником. Зельвенщина по праву может гордиться разнообразием и самобытностью культурного пространства. Люди вашей профессии –увлеченные, инициативные. Работники учреждений культуры, самодеятельные коллективы принимают активное участие в общественной жизни. Об этом свидетельствуют творческие и профессиональные успехи, победы на конкурсах, фестивалях и выставках, культурно-досуговые мероприятия для местных жителей. Желаем вам творческих успехов, вдохновения, осуществления самых смелых идей и проектов. Доброго здоровья, счастья, оптимизма и благополучия. Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи, профсоюзный комитет работников культуры.   Раённы метадычны цэнтр культуры і народнай творчасці –  установа, якая спрыяе захаванню і развіццю традыцыйнай народнай культуры, аматарскай мастацкай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, садзейнічае арганізацыі  вольнага часу і адпачынку зэльвенцаў. Тут працуюць прафесіяналы сваёй справы: спецыялісты, якія арганізоўваюць творчыя мерапрыемствы ў нашым раёне, таленавітыя майстры, калектывы аматарскай творчасці.  IMG_8696 Своеасаблівым паказчыкам актыўнасці творчых працэсаў у раёне з’яўляюцца ”народныя”, “узорныя” аматарскія калектывы. Такое званне – пацвярджэнне высокага майстэрства і таленту выканаўцаў. У Зэльвенскім раёне званне “народны” або “ўзорны” маюць ансамблі народнай песні “Званочкі”, песні і музыкі “Весялуха”, народны хор ветэранаў вайны і працы “Успамін”, драматычны калектыў, тэатр-студыя “Пагуляначкі”, аматарскае аб’яднанне “Кашалёўская скарбонка”. Усе яны – “залаты запас” раёна, які выкарыстоўваецца ў час правядзення самых адказных мерапрыемстваў. Высокі ўзровень майстэрства, прафесіяналізм работнікаў устаноў культуры дазваляе паспяхова прадстаўляць Зэльвеншчыну на фестывальных мерапрыемствах, аглядах-конкурсах, справаздачных канцэртах самых розных узроўняў. У сакавіку прайшоў абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. У ліку 28 удзельнікаў мерапрыемства – народны хор ветэранаў вайны і працы “Успамін”. Адметна, што на гэтым вакальным свяце не бывае пераможцаў і пераможаных – усе атрымалі ўзнагароды і цёплыя словы ўдзячнасці за творчасць, аптымізм і актыўную жыццёвую пазіцыю. 70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаўся абласны фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”. Дыпламантам І ступені конкурсу стаў Андрэй Лагоша, дырэктар КЗЦ “Феерыя”. Паспяховым можна назваць удзел зэльвенцаў у абласной выставе-конкурсе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Маладыя таленты Панямоння”, прысвечанай Году моладзі. У намінацыі “За пераемнасць народных традыцый” журы адзначыла работы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. У абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” дыпламантамі сталі аматарскія аб’яднанні ўстаноў культуры аграгарадкоў Крывічы, Кашалі, вёскі Чырвонае Сяло, аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Багатым на падзеі для работнікаў устаноў культуры выдаўся верасень: у вобласці прайшло некалькі даволі значных мерапрыемстваў, удзел у якім бралі і прадстаўнікі Зэльвен-шчыны. На абласным фестывалі гульні “Карнавал весялосці” ў Воранаве тэатр-студыя “Пагуляначкі” прадставіў яркую гульнёвую праграму і быў узнагароджаны дыпломам і спецыяльным прызам. Гучна заявілі пра сябе зэльвенскія артысты і ў горадзе Астраўцы, дзе адбыўся чарговы рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. На галоўнай сцэне прайшоў заключны канцэрт абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. Захаваць тое, што засталося нам ад продкаў, і перадаць нашчадкам – вось асноўная мэта фестывалю. І трэба сказаць, ва ўдзельнікаў гэта добра атрымліваецца. Сваю творчасць прадставілі фальклорныя калектывы, самадзейныя артысты, якія выканалі абрадавыя і пазаабрадавыя песні, казкі, легенды, цікавыя інструментальныя кампазіцыі. Сярод танцаў Гродзеншчыны былі паказаны тры адметныя кадрылі, у тым ліку – грабаўская, якую выканаў танцавальны калектыў аддзела па правядзенні культурных мерапрыемтваў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Зэльвенцы аформілі на фестывалі і свой адметны падворак традыцыйнай культуры, дзе можна было ўбачыць вырабы народных майстроў, адведаць стравы традыцыйнай кухні. Дыпламантамі фестывалю “Панямоння жыватворныя крыніцы” сталі фальклорныя калектывы сектараў па арганізацыі культурна-досугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Крывічы, вёсак Дабрасельцы, Чырвонае Сяло, аматарскае аб’яднанне “Кашалёўская скарбонка”. Лаўрэатам фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” II ступені ў намінацыі “Індывідуальны выканаўца (народная проза)” стала Ганна Жамойціна з аграгарадка Дзярэчын. Яна прадставіла на суд гледачоў казку мясцовага празаіка Івана Макея. У намінацыі “Фальклорны танцавальны калектыў (побытавыя танцы)” лаўрэатам II ступені стаў калектыў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці з “Грабаўскай кадрыляй”.  Раённы цэнтр таксама стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі “Традыцыйныя стравы Гродзен-шчыны”. Як бачым, работнікі культуры вядуць актыўную дзейнасць.З любоўю і натхненнем яны прыўносяць і ў наша жыццё святочныя фарбы, напаўняюць яго дабром і высакароднасцю. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры – далучаемся да шматлікіх віншаванняў. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў справах і невычэрпнага творчага натхнення. Святлана ЯРМАЛАВІЧАНЕ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.