12 ліпеня – Дзень вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнiкаў
1 639
12 ліпеня 1944 года… З гэтай свяшчэннай даты пачаўся адлік мірнага жыцця Зэльвеншчыны. Коштам неймаверных намаганняў воінам-вызваліцелям удалося выбіць ворага з нашай зямлі. Гэта быў сапраўдны подзвіг моцных і мужных духам салдат. Прайшоў з той пары 71 год, але зэльвенцы па-ранейшаму захоўваюць памяць аб тых, хто стаў магутнай заслонай на шляху нямецкіх захопнікаў і не даў фашызму скарыць наш народ.
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны
і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Дарагія працаўнікі і жыхары раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні
з 71-й гадавінай вызвалення Зэльвеншчыны
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзень 12 ліпеня 1944 года распачаў новы этап у гісторыі зэльвенскага краю. Права на свабоду было заваявана ў самай жорсткай вайне і аплачана мільёнамі жыццяў. Подзвіг герояў бессмяротны, і бязмежна наша ўдзячнасць ветэранам Вялі-кай Айчыннай вайны, якія падарылі нам магчымасць мірна жыць на вольнай зямлі.
Гэты дзень – сімвал адзінства, пераемнасці пакаленняў і павагі да традыцый мінулага. Ён нагадвае нам, што ад кожнага з нас залежаць поспехі і дасягненні, якія прымнажаюць моц і славу роднай зямлі. Толькі разам мы зможам захаваць у нашым грамадстве мір і згоду.
Са святам вас, паважаныя землякі! Шчасця вам, новых поспехаў і дасягненняў. Няхай у кожным доме пануюць спакой, дабрыня і паразуменне.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаўШаноўныя зэльвенцы!
Сардэчна віншуем вас з Днём вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праходзяць гады, але не гасне велічнасць подзвігу салдат. Мы з удзячнасцю ўспамінаем і схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто аддаў жыццё за вызваленне нашага краю, за незалежнасць Беларусі.
Жыццёвы вопыт, мудрыя парады ветэранаў заўсёды запатрабаваны сярод моладзі. Сваім прыкладам вы вучыце працавітасці, мужнасці, любові да Айчыны, захоўваць гістарычную спадчыну.
У гэты светлы дзень ад душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, міру і згоды, штодзённай працай памнажаць асабісты і грамадскі дабрабыт.
Няхай мірны і квітнеючы зэльвенскі край будзе сімвалам дабра і спакою, упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.Дарагія зэльвенцы!
Шчыра віншуем вас з Днём вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сардэчна жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах на карысць нашага краю.
Няхай гэты дзень заўсёды будзе для нас днём радасці і гонару за любімую Зэльвеншчыну.
Ала Сопікава, Анатолій Коханаў – дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Паважаныя ветэраны!
Сардэчна віншуем вас з чарговай гадавінай вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кожны год мы ўспамінаем тых, хто цаной свайго жыцця змог адстаяць нашу незалежнасць. Памяць аб іх заўсёды застанецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў.
Подзвіг воінаў-вызваліцеляў, абаронцаў роднай зямлі – духоўная святыня, маральная аснова выхавання падрастаючага пакалення, фарміравання сапраўдных ідэалаў у сучасным грамадстве.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, бадзёрасці і сямейнай згоды.
Раённы савет ветэранаў.Дорогие ветераны! Уважаемые зельвенцы!
Примите искренние поздравления с Днем освобождения Зельвенщины от немецко-фашистских захватчиков.
Этот день объединяет всех, кто чтит славную историю своей Отчизны и верит в ее достойное будущее. Он стал воплощением героизма, стойкости, беспримерного мужества и величия духа наших солдат, символом единства, благополучия и процветания Зельвенщины.
Особые слова благодарности фронтовикам и труженикам тыла, защищавшим народ от гнета фашизма. Спасибо всем, кто достойно продолжает героические традиции военного поколения, приумножая славу родного края трудовыми и нравственными подвигами.
Желаем вам крепкого здоровья, исполнения мечтаний и огромного человеческого счастья.
Военный комиссариат Слонимского и Зельвенского районов.