15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дзесяць юных зэльвенцаў ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць пашпарты. Мерапрыемства адбудзецца заўтра ў рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі БРСМ «Мы – грама-дзяне Беларусі», якая ўжо на працягу многіх гадоў ладзіцца да Дня Канстытуцыі нашай краіны. Падлеткам, якім сёлета спаўняецца 14 гадоў, уручаць галоўны ў іх жыцці дакумент. Героямі ўрачыстасці стануць пераможцы прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, актывісты БРСМ. Сярод шчасліўчыкаў – вучаніцы СШ №3 Таццяна і Анастасія Марудавы (на здымку). Такое ганаровае права дзяўчынкі заслужылі дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў грамадскім і школьным жыцці. Павіншаваць школьнікаў прыйдуць прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, родныя, настаўнікі і сябры. Гэта, безумоўна, зробіць дадзеную падзею для юных зэльвенцаў асабліва значнай. Пачатак свята ў 15 гадзін у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.