17 верасня – Дзень народнага адзінства. Вiншаваннi раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў, Валянцiна Семянякі i Вiктара Лiсковiча

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства.
У гісторыі нашай краіны ёсць нямала слаўных дат. Але менавіта 17 верасня мы ўспамінаем адну з найважнейшых падзей беларускай гісторыі мінулага стагоддзя, якая ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне: нагадвае нам, хто мы і адкуль, усяляе гонар за краіну і дапамагае ўсвядоміць, што мы, беларусы, – адзіны народ!
Сёння асабліва важна праяўляць грамадзянскую салідарнасць, каб прымножыць моц і веліч нашай Радзімы. Мы, беларусы, будзем і далей спадзявацца на сваю працу, развіццё, супрацоўніцтва з братнімі народамі, захоўваючы шматвекавыя традыцыі і духоўныя каштоўнасці, праяўляючы ўзаемапаразуменне і павагу ў любых жыццёвых сітуацыях.
Ад усёй душы жадаем вам невычэрпнай энергіі і здароўя, стваральнай працы і дабрабыту! Няхай растуць пад мірным небам вашы дзеці і ўнукі і кожны дзень азараецца добрымі пачынаннямі і новымі дасягненнямі на карысць роднай Беларусі!
Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін СЕМЯНЯКА
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ!
Шчыра віншую вас са святам – Днём народнага адзінства.
17 верасня 2021 года мы ўпершыню адсвяткуем новае дзяржаўнае свята, сэнс і значэнне якога маюць глыбокія гістарычныя карані. Летапіс Беларусі багаты прыкладамі, калі менавіта яднанне народа спрыяла росквіту краіны, яе незалежнасці, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны.
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Няхай гэты дзень стане святам яднання і ўзаемадапамогі, паслужыць ўсведамленню таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма, і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас!
Жадаю ўсім міру, здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Виктор ЛИСКОВИЧ
УВАЖАЕМЫЕ ЗЕЛЬВЕНЦЫ!
Сердечно поздравляю вас с государственным праздником – Днем народного единства!
В решающие моменты истории народное единство помогало защищать свободу и независимость государства, добиваться грандиозных свершений. Наша общая задача сегодня – сберечь и приумножить бесценное наследие, завещанное предками, сделать наше Отечество еще более сплоченным и могучим. Согласие и единство, верность традициям и нравственным ценностям – важнейшие условия стабильного и динамичного развития страны, спокойной и мирной жизни ее граждан, влияния Республики Беларусь во всем мире.
Желаю мира, благополучия, удачи во всем! Помните историю нашего государства и передавайте ее внукам, правнукам. Гордитесь тем, что вы живете на великой белорусской земле, которая имеет замечательное прошлое.
Служба iнфармацыi газеты «Праца«
Цікавыя і актуальныя навіны Зэльвенскага раёна ў нашым Telegram-канале. Падпісвайцеся па спасылцы!
Комментарии отключены