18 жніўня горад Свіслач вітае ўдзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю леса «Гамоняць пушчы беларускія…» (+ праграма)
307
Праграма мерапрыемстваўпл. К Маркса
12.00 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю з гарадской плошчы ў гарадскі парк.
Гарадскі парк
Галоўная пляцоўка
12.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю;
–тэатралізаваная кампазіцыя «Запаведны напеў»;
–канцэртная праграма зоркі беларускай эстрады Гюнеш Абасавай з шоў-балетам;
13.30–18.00 – канцэрт творчых калектываў Рэспублікі Латвія, Рэспублікі Польшча, Гродзенскай і Брэсцкай вобласці;
13.30–18.00 – удзельнікаў і гасцей фестывалю запрашаюць тэматычныя пляцоўкі:
“Паляўнічая” – асаблівасці палявання 18-19 стагоддзяў у фотаздымках і тэатралізаваным прадстаўленні, фотазона, выстава паляўнічых трафеяў і рыбалоўных снасцей, прыгатаванне паляўнічай стравы;
“Экалагічная” – да ўвагі гледачоў будуць прадстаўлены фотагалерэі, фотавыставы, прэзентацыя дзяржаўных прыродаахоўных тэрыторый Гродзенскай вобласці з дэманстрацыяй відэаролікаў, выстава-гербарый лекавых траў «Парадщы траўніцы Соф’і Вітольдаўны…», інфармацыйная кампазіцыя «Птушкі і звяры Белавежскага краю», конны двор «Кентаўр» (паказальная праграма, верхавое катанне, фотасесія і іншае);
“Гасцінная леснічоўка” – самым відовішчным для гледачоў і аматараў стане прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны, Брэстчыны і прадстаўнікоў лесагаспадарак Рэспублікі Польшча. Конкурс складаецца з шасці разнастайных намінацый, а таксама з майстар-класа па распілоўцы дрэва ад майстроў-прафесіяналаў;
“Горад майстроў” – вас чакаюць выстава-продаж вырабаў, майстар-класы па дрэваапрацоўцы, лозапляценню, саломапляценню, поясапляценню, ганчарству народных майстроў Гродзенскай і Брэсцкай вобласцей;
“Пушчанскія падворкі” – на гасцінных падворках вы ўбачыце тэматычныя выставы, канцэрты, гульнёвыя праграмы, забавы аматарскіх калектываў Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”;
«Пляцоўка-вернісаж» – творчая майстэрня па адлюстраванню прыроды, звяроў і птушак беларускіх лясоў, майстар-класы для дзяцей і дарослых;
«Дзіцячая» – дзіцячыя атракцыёны, конкурсы, гульні, забавы, канцэртная праграма;
«Кантрактовая» – рэкламна-прэзентацыйная выстава дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Свіслацкага раёна.
Вячэрняя праграма:19.00–20.30 – выступленне зорак беларускай эстрады: поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн”, Алены Ланской і шоў-балета “Феерыя”;
21.00 – канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка.
На працягу свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя кропкі, пройдуць выставы-продажы, гульні, конкурсы, забавы. Незвычайным і ўнікальным будзе прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны.
**У праграме магчымы змены.
По вопросам предоставления мест для торговли обращаться в отдел экономики Свислочского райисполкома.
Тел. 8(01513) 3-52-72, 3-30-23, 3-37-78.
По вопросам размещения аттракционов, торговли народными промыслами, ремесленными изделиями обращаться по тел. 8 (01513) 3-34-82, 7-02-57, 7-02-58.