Валянцін Семяняка прыняў удзел у сустрэчы Старшыні Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі У.П. са Старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Ксайсамфонам Пхамвіханам
Мерапрыемства, арганізаванае па ініцыятыве лаоскага боку, прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У ходзе размовы бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-лаоскіх адносін, а таксама намецілі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку па лініі парламенцкіх груп дружбы.
Адкрываючы сустрэчу, Ксайсамфон Пхамвіхан, выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву і народу Беларусі за падтрымку і дапамогу народу яго краіны. Ён выказаў задаволенасць развіццём двухбаковых сувязей і высока ацаніў характар беларуска-лаоскіх парламенцкіх адносін.
У мэтах паглыблення супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін спікер лаоскага Парламента прапанаваў перагледзець падпісанае ў 2013 годзе Пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве з улікам бягучай сітуацыі.
н перакананы, што ўзаемадзеянне парламентарыяў дзвюх краін у міжнародных парламенцкіх арганізацыях будзе садзейнічаць захаванню міру і ўстойлівага развіцця. У ліку важных задач для парламенцкіх груп дружбы ён таксама назваў актыўнае садзейнічанне практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, раней дасягнутых урадамі Беларусі і Лаоса.

На заканчэнне Ксайсамфон Пхамвіхан запрасіў Старшыню Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Андрэйчанку У.П. наведаць з афіцыйным візітам Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку.
У сваю чаргу Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што беларуска-лаоскія адносіны заўсёды грунтаваліся на даверы і ўзаемнай павазе. «У нас агульныя мэты — мір, бяспека, эканамічнае развіццё і ў канчатковым выніку дабрабыт грамадзян», — падкрэсліў ён.
«Сучасны свет змяняецца далёка не ў лепшы бок, — сказаў У.П.Андрэйчанка. — І ў гэтай сітуацыі мы павінны задзейнічаць парламенцкае вымярэнне для ўмацавання і развіцця дружалюбных сувязяў як у рамках двухбаковых адносін, так і на палях міжнародных арганізацый, прасоўваючы мірны, аб’яднальны парадак дня».
Ён выказаў гатоўнасць актуалізаваць Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным сходам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.
Наша бліжэйшая задача — істотна актывізаваць дзейнасць груп дружбы для аказання садзейнічання выканаўчай уладзе ў нарошчванні супрацоўніцтва ў эканоміцы, сферах культуры, адукацыі і навукі, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены