21 лютага – Дзень роднай мовы

Рyкaтвopнымі выpaбамі бeлapycaў здаўна лічыліся ручнікі. Яны вызначаліся не толькі чapoўнaй нeпacpэднacцю, caмaбытным xapacтвoм i эcтэтычным гycтaм, але зaўcёды былi пepшaкpынiцaй дyxoўнacцi. Сёння ткaныя і вышывaныя pyчнiкi мoжнa нaзвaць лeтaпicaмi людзей. Зa кoжным yзopaм нa pyчнiкy – poмбiкaмi, птyшaчкaмi i квeтaчкaмi – тoiццa глыбoкi cэнc. Аpнaмeнт cлyжыць cвoeacaблiвaй нацыянальнай мoвaй: па адметным узоры можна не толькі пазнаць сваю Радзіму, але і зазірнуць у гісторыю роднага краю. У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва ў рамках тыдня, прымеркаванага да Дня роднай мовы, на прыкладзе калекцыі ручнікоў з музейнага пакоя выхаванцаў знаёмілі з культурай і традыцыямі беларусаў.

У час мерапрыемства дзецям растлумачылі, што ручнікі – гэта не проста кавалак тканіны, якім выціраюць твар і рукі, а вялікі скарб. На ім падносяць хлеб-соль, калі вітаюць дарагіх гасцей. Таму што ручнік лічыцца сімвалам чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты.

З цікавасцю праглядзелі выхаванцы мультымедыйную прэзентацыю, з якой даведаліся, адкуль прыйшоў да нас ручнік. І зразумелі: каб ручнік атрымаўся, ды яшчэ прыгожым, трэба добра папрацаваць. Разам з педагогам успаміналі прымаўкі аб працы. А потым усе разам пад музычную кампазіцыю “Ох, і сеяла Ульяніца лянок!” “сеялі лянок”, з якога вырабляецца ручнік. Уважліва слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі вершы пра беларускі скарб. Асабліва спадабаўся ўсім гэты:

На бабчын ручнік
Заглядзелася ўнучка
I гладзіць ручнік
Яна кволаю ручкай.
Пеўніка ўнучка
Адразу пазнала,
Калісьці бабуля
Яго вышывала.
Пер’е іскрыцца,
Чырвоны грабеньчык,
Быццам жывы ён –
Пявун-кукарэньчык.

А потым дзеці пачалі расказаваць пра ручнікі, якія прынеслі з дому. Дзяўчынка Віка запыталася ў сяброў, ці заўважылі яны, што на яе ручніках узоры вышыты рознымі колерамі. І растлумачыла, што азначае кожны з іх. Так, чорны колер – гэта зямля, яна ў нас адзіная і нязменная. Чырвоны – гэта жыццё, а жоўты – надзея, яе чалавек праносіць у сэрцы праз усе гады. А вось белы колер – гэта колер чысціні душы і спраў. Выхаванцам спадабалася праводзіць прэзентацыю ручнікоў сваіх матуль, бабуль, прабабуль.

Выхавальнік распавяла дашкольнікам адну з легендаў “Чаму нашу Радзіму называюць Белай Руссю?”. Па яе словах, існуе некалькі тлумачэнняў. Адныя лічаць, што наша зямля атрымала такую назву, бо не была заваявана іншаземцамі (белая – значыць чыстая, вольная, незалежная). Другія мяркуюць, што белае льняное адзенне, светлыя валасы нашых продкаў і паслужылі для яе назвы. А можа, так зямля стала называцца ад ручнікоў, разасланых па берагах рэчак і азёраў, якія ад сонца і вады станавіліся бялюткімі-бялюткімі? Ад тых палатняных белых ручнікоў-крылаў, што ў кожнай нашай хаце?..

Выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва Вольга АРЦЮХ

Актуальные и интересные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены