5 верасня ў аграгарадку Галынка адбудзецца раённае свята “Дажынкі-2015”

Запрашаем на “Дажынкі – 2015” 5 верасня 2015 года ў аграгарадку Галынка адбудзецца раённае свята “Дажынкі-2015”. Праграма свята: 15.30 –16.30 – агляд-конкурс на лепшы сельскагаспадарчы падворак, сноп, каравай. 15.30 –21.00 – выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, работа атракцыёнаў і гандлёвых радоў. 16.45 –17.00 – урачыстае шэсце працоўных калектываў па вуліцах аграгарадка да цэнтральнай пляцоўкі. 17.00 –18.30 – “Дажыначны каравай” – урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў жніва-2015, падвядзенне вынікаў конкурсаў падворкаў, караваяў, снапоў. 18.30 –19.40 – выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Белыя Росы” Гродзенскай дзяржаўнай філармоніі. 19.40 – 21.00 – канцэрт рэтра-калектыву “Хорошее настроение”. 21.00 – святочны феерверк. 21.10 – 24.00 – дыскатэка.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.