В школах Зельвенщины 1 сентября прошли торжественные линейки

IMG_7739 Першы дзень восені абвясціў пачатак новага навучальнага года. За школьныя парты селі больш чым паўтары тысячы юных зэльвенцаў. 140 хлопчыкаў і дзяўчынак дзверы школы адчынілі ўпершыню. IMG_7641 Сёлета ўрачыстыя лінейкі былі прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі і распачаліся па адным сцэнарыі: школьнікі адпусцілі ў неба каляровыя паветраныя шары з сімвалам міру – белым голубам. Павіншаваць вучняў, педагогаў, бацькоў з пачаткам навучальнага года прыйшлі прадстаўнікі розных раённых службаў. Старшыня райвыканкама па добрай традыцыі таксама прысутнічае на ўрачыстасці ў адной са школ раёна. На гэты раз паважанага госця сустракалі ў сярэдняй школе №2 і гімназіі №1 г.п.Зэльва. Пажадаўшы вучням і настаўнікам плённага навучальнага года, Ян Пальчыс уручыў школьнікам футбольныя мячы. IMG_7712 IMG_7694 Прывітальнае слова на лінейцы трымалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка, выконваючая абавязкі старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Глушэня, начальнік РАУС Валерый Парфенчык, настаяцель царквы Святой Жываначальнай Тройцы г.п.Зэльва Георгій Субаткоўскі. Пад апладысменты прысутных усе першакласнікі атрымалі падарункі Прэзідэнта – вучэбныя дапаможнікі “Беларусь – наша Радзіма”. IMG_0999 На цябе, наша моладзь, надзея. Менавіта па такой тэме прайшлі першыя ўрокі ў новым навучальным годзе.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.