7 ліпеня прайшоў мітынг-рэквіем на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Шавулічы”
Прысутныя ўскладаюць кветкі да помніка-манумента і памяць загінуўшых ушаноў-ваюць хвілінай маўчання…
Так штогод 7 ліпеня праходзіць мітынг-рэквіем на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Шавулічы” Ваўкавыскага раёна, дзе ў 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі дашчэнту вёску з аднайменнай назвай. У купальскую ноч у агні загінулі 366 чалавек, у тым ліку 120 дзяцей. Акупанты расстралялі мясцовых жыхароў, спалілі іх хаты і гаспадарчыя пабудовы. На месцы былых дамоў цяпер толькі шапацяць лістотай бярозы, аб сем’ях, якія тут некалі жылі, нагадваюць курганы-ўзгоркі. Гучанне званоў – яскравае сведчанне таго, што слёзы і пакуты людзей не забудуцца ніколі.
На чарговы мітынг сабра-ліся прадстаўнікі райвыканкамаў, арганізацый і прадпрыемстваў Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў, родныя загінуўшых, жыхары суседніх вёсак.
У склад зэльвенскай дэлегацыі ўвайшлі старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Прэдка, галоўны бухгалтар райкама Лідзія Шчылік, старшыня раённага савета ветэранаў Віктар Васіліцкі, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Рукан, старшыня Крамяніцкага сельсавета Аляксандр Дзерачэнік і спецыяліст па ідэа-лагічнай рабоце філіяла “Князева” Ірына Скіба.
Траурныя мерапрыемствы пачаліся памінальнай літургіяй. Затым свяшчэннаслужыцель асвяціў месцы, на якіх раней размяшчаліся знішчаныя дамы.
Увазе прысутных была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя, падрыхтаваная работнікамі Ваўкавыскага РДК. У чарговы раз яна нагадала аб значнасці падзей, якія адбыліся ў Шавулічах 72 гады назад.
Наталля МАЦЮК.