Святочны дзень 12 ліпеня ў Зэльве завяршыўся канцэртнай праграмай
Ліпеньскі вечар 12 верасня зэльвенцам прапанавалі правесці пад адкрытым небам. На сцэне летняй эстрады райцэнтра выступілі артысты з Пружанскага раёна. Свой талент гледачам дарыў народны хор народнай песні “Вербніца”.
Канцэртная праграма была даволі разнастайнай. У выкананні хора гучалі песні на беларускай мове – лірычныя і жартоўныя, завадныя і сумныя.
З’яўленне на сцэне мужчынскай вакальнай групы прыцягнула ўвагу не толькі тых, хто быў на летняй эстрадзе, але і тых, хто праходзіў па вуліцы Перамогі. Людзі спыняліся, хто на хвілінку, а хто і на больш працяглы час, каб паслухаць прыгожыя моцныя галасы.
Бадзёры настрой стваралі сольныя выступленні артыстаў.
Ну а зэльвенцы ацэньвалі ўсе канцэртныя нумары не шкадуючы далоняў і усмешак.
Пакуль дарослыя слухалі выступленні пружанскіх артыстаў, дзетвара бавіла час на батутах.








