Куток маладога выбаршчыка аформлены ва ўсіх пярвічных арганізацыях Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі
Адпаведны стэнд размешчаны ў будынку сярэдняй школы №2 і гімназіі №1. Кожны жадаючы можа знайсці для сябе карысную інфармацыю. У тым ліку пазнаёміцца з Выбарчым кодэксам, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, матэрыяламі па перадвыбарнай тэматыцы, іншай грамадска-палітычнай літаратурай.
Цікавасць да змешчаных матэрыялаў праявілі настаўнікі СШ №2 Наталля Маўчун, Марыя Жмайдзяк і Кацярына Ляонік.
– Выбары рознага ўзроўню – адказная справа, – сцвярджаюць педагогі. – На гэты раз мы будзем выбіраць дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Нашымі абраннікамі стануць людзі, якіх добра ведаем, з якімі поплеч жывём ці працуем. Менавіта ім будзем давяраць свае праблемы, хвалюючыя пытанні. А таму вельмі важна, каб выбары прайшлі на належным арганізацыйным узроўні, каб кожны выбаршчык праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю і 18 лютага прыйшоў на ўчастак для галасавання.
Наталля МАЦЮК