Зэльва ў чаканні Ганненскага кірмашу

Арганізатары мерапрыемства ўжо актыўна вядуць падрыхтоўчую работу. Інакш і нельга – як і ў мінулыя гады, усё павінна прайсці на вышэйшым узроўні. У першую чаргу ўвага звяртаецца на інфармацыйны блок. Гасцінная Зэльва шчыра запрашае на свята ўсіх жадаючых: аб гэтым сведчаць ілюст-рацыйныя банэры, размешчаныя на бачных месцах пры ўездзе ў Зэльву. Сёлета чакаецца шмат гасцей: ўжо рыхтуюцца запрашэнні творчым калектывам з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама з Польшчы і Латвіі. 24 жніўня адбудзецца святкаванне 760-годдзя Зэльвы. У гэты дзень пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілейнай даты. Так, у афармленне “Алеі землякоў” і фотагалерэі свае прапановы могуць уносіць усе зацікаўленыя зэльвенцы. Аб усім цікавым, што плануецца на Ганненскім кірмашы, нашы чытачы даведаюцца першымі.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.