Сегодня Зельва отмечает 760-летие! Что подготовили организаторы? (ПРОГРАММА)

ЧАЦВЕР, 23 жніўня
ЗЭЛЬВЕНСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА
- 12:00 – 16:00 – навуковая канферэнцыя “Гістарычная спадчына Зэльвы – погляд з сучаснасці”.
ПЯТНІЦА, 24 жніўня
ЗЭЛЬВЕНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА
- 8:00 – 15:00 – адкрытыя раённыя спаборніцтвы аматараў рыбнай лоўлі “Рыбаловы”.
- 8:00 – 15:00 – першынство Гродзенскай вобласці па лоўлі рыбы летняй вудачкай.
РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА (ЦЭНТРАЛЬНЫ СКВЕР)
- 12:00 – 19:00 – фотагалерэя знакамітых землякоў Зэльвеншчыны “Алея землякоў”.
- 13:00 – 18:00 – выстава-продаж работ народных майстроў, майстар-класы “Кірмаш рамёстваў”.
- 13:00 – 18:00 – выстава-конкурс работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярод арганізацый і ўстаноў пасёлка “Творчая фантазія”.
- 13:00 – 17:00 – раённы пленэр-конкурс “Эцюды Зэльвеншчыны”.
СПАРТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА (СТАДЫЁН “КОЛАС”)
- 15:00 – 17:00 – футбол, міжнародная сустрэча з удзелам футбольнай каманды з Польшчы.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА (ПЛОШЧА)
- 12:00 – 17:00 – кніжныя выставы, экспазіцыі, буккросінг, прысвечаныя 760-годдзю Зэльвы, “Літаратурная алея”.
- 13:00 – 14:00 – конкурс на лепшы верш і песню пра Зэльву.
- 14:00 – 15:30 – паэтычныя сустрэчы з вядомымі паэтамі-землякамі.
- 19:00 – 19:20 – тэатралізаванае адкрыццё свята, прысвечанага 760-годдзю Зэльвы, “Па старонках гісторыі Зэльвы”.
- 19:20 – 20:00 – цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў працы, жыхароў Зэльвы “З нагоды юбілею”.
- 20:00 – 20:40 – канцэрт з удзелам аматарскіх калектываў Зэльвы і Гродзенскай вобласці “Талентаў россып”.
- 20:40 – 22.00 – канцэрт “Зорныя віншаванні” з удзелам групы ByCity і шоу барабаншчыкаў, г. Мінск.
- 22:00 – 22:20 – “Вогненнае шоу”.
- 22:20 – 01:00 – дыскатэка “Начное дыска” з удзелам кавер-групы “Огонек Бэнд”, г. Мінск.