Са святам Божага Нараджэння! Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя зэльвенцы!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння.

Праз святло Віфлеемскай зоркі да людзей прыходзіць сведчанне непахіснасці веры і ўсеабдымнай хрысціянскай любові. Раство напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам.

Светлыя калядныя святы пабуджаюць да высакароднай працы і добрых спраў. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто мае асаблівую патрэбу ў падтрымцы. Запальваючы свечкі ў святую і ціхую ноч, давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру.

Здароўя вам, шчасця, поспехаў у справах, згоды ў сем’ях!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя зэльвенцы!

Ад усёй душы віншуем вас са святам Божага Нараджэння.

Няхай Хрыстос, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе вас у веры, шчодра адорвае здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаем вам вясёлых Каляд, сямейнага дабрабыту, а таксама шчаслівага, багатага на Божае благаславенне новага года!

Яцэк Маркель, настаяцель касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва

Вам может быть интересно

Комментарии отключены