Вернікі Зэльвеншчыны рыхтуюцца да Вялікадня

Самая галоўная ўрачыстасць хрысціян – гэта Вялікдзень. Да гэтага свята вернікі рыхтаваліся, захоўваючы саракадзённы пост і Вялікі тыдзень. Кожны дзень гэтага тыдня з’яўляўся важным у духоўным сэнсе.

У Вялікую суботу католікі прыбываюць у жалобе і моляцца перад грабніцай Збаўцы Ісуса Хрыста. Захоўваюць пост, як і ў Вялікую пятніцу. А таксама асвячаюць велікодныя стравы. У якіх знайшлі адлюстраванне асноўныя элементы старазапаветнай пасхальнай вячэры. Толькі замест пасхальнага ягняці зараз каўбасы і вяндліна, замест праснакоў – кулічы і булкі. Таксама элементам велікоднага стала з’яўляюцца фарбаванкі, пісанкі – рознакаляровыя яйкі, найчасцей чырвоныя, як сімвал Хрыста ­Сонца, якое не ведае заходу.

З пафарбаванымі яйкамі і ўпрыгожанымі кошычкамі бацькі з дзецьмі на працягу дня прыходзяць у святыню. Святар акрапляе ежу святой вадой.

Вечарам распачнецца самая галоўная хрысціянская літургія на працягу года — Пасхальная вігілія ў Святую ноч ці ўрачыстасць, прымеркаваная да Уваскрэсенне Хрыста. Пасля вялікай літургіі вернікі прывітаюць адзін аднаго радаснымі словамі: «Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!» і падзеляцца радасцю з нагоды галоўнай падзеі хрысціянскай веры – Уваскрэсення Хрыста з мёртвых.

Людміла ПОПКА

Вам может быть интересно

Комментарии отключены