Каталіцкія вернікі святкуюць Уваскрашэнне Хрыстова (фотарэпартаж)
Вялікдзень – самае важнае свята ў каталіцкім Касцёле. Яно адзначаецца тры дні і носіць назву Святы Пасхальны Трыдуум.
У касцёле Святой Тройцы Святы Пасхальны Трыдуум распачалі ў Вялікі чацвер імшой Вячэры Пана.
Вялікая пятніца была прысвечана мукам і смерці Хрыста. Цэнтральным момантам гэтага дня была адарацыя крыжа.


Крыж у касцёле ўшаноўваецца не толькі як сімвал той вялікай цаны, якую Хрыстос заплаціў за нас, адкупляючы ўсё чалавецтва праз уласную муку і смерць.

Праз пацалунак крыжа вернікі выражаюць асабістае прыняцце выбаўлення.


У Вялiкую суботу на працягу дня зэльвенцы прыходзілі ў касцёл, каб каля гроба Пана асабіста паразважаць наконт Яго мук i смерці.


А вечарам у касцёле адбылося ўрачыстае Богаслужэнне.










Тэрэза КАВАЛЕВІЧ
Комментарии отключены