Валанцёры Галынкаўскай школы акружаюць клопатам пажылых людзей
Восенню, падчас лістапада, надыходзіць свята, якое застаўляе кожнага ўспомніць, што побач з намі жывуць людзі залатога ўзросту. Сталыя ў гадах, але маладыя душой – яны мудрыя, цікаўныя і вельмі добразычлівыя.

Валанцёры Галынкаўскай сярэдняй школы заўсёды помняць пра свята, таму што гэтыя людзі жывуць побач, у аграгарадку і суседніх вёсках. Ужо з першых дзён верасня кожны валанцёрскі атрад (а іх у школе 7) абышоў сваіх падшэфных, дапамог сабраць агародніну, ускапаць градкі і прыбраць апалае лісце.

А напярэдадні 1 кастрычніка вучні малодшых класаў зрабілі аўтарскія паштоўкі, каб уручыць іх бабулям і дзядулям у дзень свята разам з букетам асенніх хрызантэм. Хаця многіх бабулямі не назавеш. Напрыклад, былыя педагогі Галынкаўскай школы Соф’я Аркадзьеўна Міхута і Валянціна Міхайлаўна Янцэвіч ва ўсім могуць даць фору маладым. Гэта аптымістычныя і вельмі рухавыя жанчыны, у руках якіх любая справа гарыць.

Валанцёры для іх як сябры, напамін пра працу, якой аддалі шмат гадоў. Настаўнікі-ветэраны чакаюць вучняў не столькі для фізічнай дапамогі, колькі для душэўнай гутаркі, каб распытаць, чым жыве сёння школа.
З канцэртам валанцёрскі атрад пабываў і ў Доме самастойнага сумеснага пражывання пажылых людзей, што знаходзіцца ў вёсцы Акцябрская. Вучні чыталі вершы, спявалі. А потым з жыхарамі гэтага дома пілі чай за святочна накрытым сталом, які арганізавалі работнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Акцыя добрых спраў на гэтым не завяршаецца, таму што наш клопат патрэбен пажылым людзям круглы год.
Валанцёры Галынкаўскай СШ
Комментарии отключены