Больш чым 60 былых выпускнікоў сабраліся ў сценах роднай Дзярэчынскай школы (фотарэпартаж)

Вечар сустрэч выпускнікоў сабраў былых вучняў школы, якія з розных куткоў Беларусі з’ехаліся, каб хоць на некалькі гадзін павярнуць час назад. Прыгожыя, з кветкамі і падарункамі ў руках, яны нібыта зноў прыйшлі ў першы клас.

Галоўную ўвагу ў гэты вечар надалі юбілярам – выпускнікам 2019, 2015, 2010, 2005, 2000, 1995 гадоў – і іх класным кіраўнікам. Кожны з гэтых выпускаў запрашаўся да сцэны, каб выканаць невялічкія заданні.

Уважлівыя і клапатлівыя былыя выпускнікі дарылі сваім класным кіраўнікам кветкі і памятныя падарункі. Выпуск 2010 года падарыў школе фатаграфію свайго класа для галерэі выпускнікоў.

Вярнуцца ў мінулае дазволілі не толькі маленькія імправізаваныя заданні, але і фатаграфіі на слайдзе. Уважліва якія разглядалі ўсе юбіляры. А падрыхтаваныя творчыя нумары цяперашнімі навучэнцамі Дзярэчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы разбавілі вечар успамінаў.

Пасля ўрачыстага вечара былыя выпускнікі прагуляліся па школе, зайшлі ў родныя класы. Для выпуску 2000 года былы класны кіраўнік Ганна Сяргееўна Роўгач нават правяла невялікі ўрок. На якім вучні не атрымлівалі ацэнкі і заўвагі, а толькі кампліменты.

Алена Гарбацэвіч

Вам может быть интересно

Комментарии отключены