З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! (віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў)

Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны!

Сардэчна віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ладу Беларусі, устанавіла гарантыі сацыяльных правоў грамадзян, стварыла ўмовы для захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.

Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. А выконваць Асноўны Закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць з’яўляецца патрыятычным абавязкам кожнага з нас.

Жадаем усім жыхарам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць нашага любімага краю.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены