Дзве сястры – два лёсы. Выхаванцы раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі и Расіі

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе быў пакладзены пачатакадраджэнню моцных і паважлівых адносін паміж беларусамі і расіянамі – кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі.

З нагоды ўрачыстай падзеі выхаванцы раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра адправіліся ў завочнае падарожжа па старонках вуснага часопіса «Беларусь і Расія: агульная гісторыя, культура, лёс».

Дзеці з захапленнем і цікавасцю абмяркоўвалі тэмы, звязаныя з паняццямі саюзная дзяржава, гістарычныя і культурныя сувязі Расіі і Беларусі, мірнае і дэмакратычнае развіццё, супрацоўніцтва, звычаі і традыцыі братэрскіх народаў, адкрыта выказвалі свой пункт гледжання наконт беларуска-расійскіх адносін, разважалі пра важнасць Саюза Беларусі і Расіі.

Успаміналі аб тым, як нашы народы разам перажылі многія выпрабаванні, якія іх аб’ядналі. Гэта Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час аднаўлення,чарнобыльская трагедыя і ліквідацыя наступстваў катастрофы, узаемадапамога ў мірным урэгуляванні канфліктаў.

Падчас мерапрыемства выхаванцы прыйшлі да высновы, што Дзень яднання народаў – гэта прыклад аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Свята самой сваёй сутнасцю абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян. І ў той жа час накіравана ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх братэрскіх сувязяў. І толькі аб’яднанне намаганняў і магчымасцяў Беларусі і Расіі будзе спрыяць устойліваму прагрэсу дзвюх краін-сясцёр.

Выхавальнік раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра
Алена СВІСТУН

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены