ЦСАН адзначыў Дзень абароны дзяцей

Весела і ярка адзначылі Дзень абароны дзяцей наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Усе з вялікім задавальненнем гулялі на свежым паветры ў рухомыя гульні «Палёт на смехалёце», «Убор з цукерак», «Самытрапны», разгадвалі загадкі, дружна танцавалі і выконвалі песні дзяцінства.

Святочны настрой дапамагалі стварыць валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Задорны смех не змаўкаў на працягу ўсяго мерапрыемства. І заключным яго момантам сталі малюнкі на асфальце.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены