Усе кветкі і словы – для любых матуляў. У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 прайшлi святочныя канцэрты

Напярэдадні 8 сакавіка ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 прайшлі святочныя канцэрты “Табе, Матуля, прысвячаем…” у гонар прыгожай паловы чалавецтва.

З Міжнародным жаночым днём віншавалі матуляў і бабуляў іх крывінкі – дачушкі і сыночкі, унукі і ўнучкі. Да пачатку ўрачыстасці госці наведалі тэматычную фотавыставу “Матуля і вясна”, якая была прадстаўлена выхаванцамі старэйшай групы і іх татамі.

Са святам прысутных жанчын павіншавала загадчык дашкольнай установы Людміла Іосіфаўна. Яна пажадала, каб пачатак вясны прынёс кожнай радасць і дабрабыт, а жаночае зачараванне ніколі не пакідала, і ад усёй душы пажадала шчасця, дабрыні, здароўя і любові.

Кранальныя і душэўныя”, прасякнутыя вясновым настроем, танцавальныя нумары “Вясенняя капель”, “Вясёлка”, “Кабачок для мамы”, песенныя “Маміны квечачкі”, “Сакавік за акном”, “Вясна і малышы” ў выкананні выхаванцаў сярэдніх і старэйшай груп падарылі ўсім прысутным гасцям шмат прыемных і станоўчых эмоцый.

Незвычайныя цеплыня, шчырасць, здавалася, гучалі ў кожнай песні, прасочваліся ў кожнай харэаграфічнай кампазіцыі, у кожным вершы-віншаванні. У музычнай зале гучала безліч добрых і шчырых слоў у адрас тых, хто напаўняе наша жыццё цяплом і прыгажосцю.

Фінальным акордам канцэрта стала выступленне выхаванцаў старшай групы, якія наведваюць дадатковую адукацыйную паслугу “Харэаграфія” Сваімі захапляльнымі танцавальнымі кампазіцыямі “Вальс” і “Крыжачок” дзеці пакарылі сэрцы матуляў і гасцей свята.

Адным словам, святочныя мерапрыемствы атрымаліся выдатнымі і сталі лепшым падарункам для жанчын, свайго роду прызнаннем у любові, прысвячэннем і падзякай самаму блізкаму і роднаму для кожнага чалавека: Мы вельмі ганарымся вамі і любім! Са святам, мілыя матулі!.

Музычны кіраўнік ДЦРД №1 г.п.Зэльва
Рамуальда КУРУТА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены