У Зэльве адбыўся матч па міні-футболе паміж выратавальнікамі і старшакласнікамі

У спартыўнай зале сярэдняй школы №3 г.Зэльва адбыўся сяброўскі матч па міні-футболе паміж камандай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і камандай юнакоў-старшакласнікаў.

Нягледзячы на дружалюбны характар паядынку, гульня атрымалася вельмі тэхнічнай, займальнай і бескампраміснай. З лікам 9:7 перамогу атрымалі прадстаўнікі МНС. Ратавальнікі ўручылі дзецям салодкія падарункі, акцэнтавалі ўвагу на вядзенні здаровага ладу жыцця і пажадалі нянудных і пажарабяспеных канікул.

grodno.mchs.gov.by

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены