Зэльвенцы прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Белыя жураўлі”
Напярэдадні Дня Перамогі выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва праз удзел у патрыятычнай акцыі “Белыя жураўлі” ўшанавалі памяць загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны воінаў, мірных жыхароў, безабаронных дзяцей.


Журавель – гэта сімвал неўміручасці, светлай сілы і памяці ўсіх ахвяр ваеннага ліхалецця. Белых папяровых жураўлікаў дзеці выраблялі сваімі рукамі сумесна з педагогамі, узгадваючы імёны тых, хто загінуў, абараняючы Радзіму.
У адзін з майскіх дзён пад вядомую і любімую ўсімі песню “Жураўлі” ў неба ўзняліся шары, несучы ўверх папяровых жураўлікаў. Дашкольнікі доўга праводзілі поглядам знікаючых у вышыні птушачак пад пранікнёныя радкі: «Мне кажется порою, что солдаты, с кровавых не пришедшие полей, не в землю эту полегли когда‑то, а превратились в белых журавлей…».
А потым наступіла мінута маўчання – ушанаванне памяці ўсіх, каму мы абавязаны мірным небам над галавой. Мы пастаянна вучым выхаванцаў помніць гісторыю – менавіта ад гэтага залежыць наша будучыня. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД №1 г.п.Зэльва
Таццяна КАРАВАЙЧЫК
Комментарии отключены