Праграма правядзення міжрэгіянальнага свята “MIR-ФЭСТ”
27 жніўня 2022г г.п.Мір

Цэнтральная пляцоўка “Рэха даўніны”
тэрыторыя “ Замкавага комплексу “Мір”
12:00-12:15 — тэатралізаванае шэсце;
12:15-12:30— урачыстае адкрыцце свята;
12:30-13:30 — анімацыйная праграма “У госці да Радзівілаў”;
13:30-14:30 — выступленненароднага ансамбля “Тутэйшая шляхта” г. Мінск;
15:30-17:30 — канцэртная праграма “Сябры без межаў”;
(выступленне творчых калектываў Баранавіцкага, Стаўбцоўскага, Нясвіжскага, Навагрудскага, Іўеўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага раёнаў);
17:30-18:00 — выступленне тэатру “Шатландская пяхота” г. Маладзечна;
18:00-19:00 — выступленне інтэрактыўнага тэатру “Майстры ўражанняў”;
19:00-20:00 — выступленне інструментальнага калектыву;
20:00-20:30 — факельнае шэсце;
20:30- фаер-шоу. Закрыццё свята.
Горад майстроў
“Жывуць рамёствы продкаў”
вул.Чырвонаармейская, г.п. Мір
12:00 -20:00 – выставы-продаж Цэнтраў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы;
Інтэрактыўная гульнёвая пляцоўка “Горад пяці вуліц”
вул. Чырвонаармейская, ніжняя стаянка
12:00-20:00 — гульні, забавы, атракцыёны,фотаквэст “Горад пяці вуліц”, фотазона на калёсах “Красавянка”, хадулісты “Шляхта”, фуд-корт, зона сямейнага адпачынку.
“Мікалаеўскі кірмаш”
пл.17 Верасня, г.п. Мір
12:00-18:00 — працуюць гандлёвыя падворкі прадпрыемстваў раёнаў-удзельнікаў “Добрыя гаспадары- -зямлі ўладары”;
12:45-13:00 — адкрыццё кірмаша ;
13:00-14:00 — канцэртна-гульнёвая праграма нацыянальнасцей “Гісторыяй яднаны”;
14:00-14:40 — бяспройгрышная латэрэя;
14:40-15:40 — прэзентацыя этнічных падвор’яў кірмашу;
15:40-16:30 — майстар–клас па побытавых танцах “Танцуем па-даўнейшаму”;
16:30-17:30 — канцэртная праграма творчых калектываў Карэліцкага раёна.
На працягу ўсяго свята працуюць: яўрэйскі рэстаран на адкрытым паветры “Шэпшаль”, фотамайстэрня Гольдзіна, беларуская каварня “У Кузьміча”, польскі магазін “Вспулдэльня”, Цыганскі і Татарскія падворкі.
Арганізатары мерапрыемства маюць за сабой права ўносіць змяненні ў праграмму фестывалю.
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены