З вялікай радасцю ў сэрцы віншую вас з Вялікаднем! Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.СЕМЯНЯКА

З вялікай радасцю ў сэрцы віншую вас з Вялікаднем!

Свята Уваскрасення Хрыстова – галоўны сімвал хрысціянства, на падмурку якога адбылося станаўленне беларускай нацыі і развіццё беларускай нацыянальнай культуры. Хрысціянства фарміруе каштоўнасную шкалу і сілкуе духоўны пласт нацыянальнага быцця, праз сістэму ідэалаў спрыяе ўмацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці, забяспечвае пераемнасць культурнай традыцыі і само духоўнае развіццё беларускага грамадства.

Хай у гэты дзень, калі Хрыстос Уваскрос, адродзяцца ўсе былыя чаканні, атрымаюць новае жыццё старыя мары, напоўняцца новым святлом надзеі. Хай Гасподзь чуе вашы шчырыя малітвы, дапамагае ў цяжкіх сітуацыях, жыццё дорыць дабрабыт, радасць і любоў!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены