Віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай! Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў

Шчыра і сардэчна віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай!

Гэтае свята сімвалізуе высокую праўду евангельскіх запаветаў, якія заклікаюць шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, у асяроддзі блізкіх і сяброў, на малой радзіме, у сваёй краіне, у свеце, любіць людзей, быць шчырымі і спачувальнымі.

Традыцыі ўрачыстасці ідуць з глыбінь стагоддзяў і сімвалізуюць перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне маральнага свету чалавека. Святы Вялікдзень нясе кожнаму доўгачаканую радасць перамогі жыцця над смерцю, дорыць надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, умацоўвае веру і ўзбагачае душы вернікаў дабрынёй і міласэрнасцю.

Няхай і заўтрашні дзень прынясе ў кожную сям’ю вялікую радасць, узаемапара￾зуменне і вясновы настрой, напоўніць вашы душы і сэрцы цяплом і пяшчотай, верай і надзеяй. Моцнага ўсім здароўя, невычэрпных духоўных сіл і аптымізму, сямейнага дабрабыту, поспехаў і ўдачы! І каб святло велікоднага свята натхніла вас усіх на доб￾рыя справы і стваральную працу на карысць Айчыны!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены