Дэпутат Валянцін Семяняка: «Сардэчна віншую вас з самым значным для ўсяго беларускага народа святам – Днём Вялікай Перамогі!»
Дзеля міру на зямлі склалі свае галовы на алтар Айчыны каля 27 мільёнаў савецкіх людзей. У агні Другой сусветнай вайны згарэла больш за тры мільёны беларусаў. У рэспубліцы няма ніводнай сям’і, якую б не закранула гэтая праклятая вайна. Таму нам вельмі балюча назіраць за тым, у што ператвараюць гэту эпахальную падзею палітыкі Захаду і іх прыхільнікі.

Сёння Беларусь застаецца адзіным астраўком міру і бяспекі ў цэнтры Еўропы, якая загразла ў чужых войнах. Мы і далей працягнем прыкладаць усе намаганні, каб беражліва захоўваць памяць аб подзвігах воінаў-вызваліцеляў, якія прынеслі мір на нашу шматпакутную зямлю, будзем з хваляваннем берагчы нашу спадчыну – той падмурак, на якім мы будуем сваю суверэнную дзяржаву, умацоўваючы яе стваральнай працай і захоўваючы для многіх пакаленняў нашчадкаў гістарычную праўду аб свяшчэннай Перамозе ў барацьбе з фашызмам.
Шчыра жадаю ўсім нам моцнага здароўя, працоўных поспехаў на карысць нашай Радзімы, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага неба над галавой. Нізкі паклон вам, шаноўныя ветэраны! З Днём Вялікай Перамогі!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены