Віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці для ўсяго беларускага народа з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару і памяці. Ён нагадвае нам пра каштоўнасць кожнай хвіліны мірнага жыцця. Незалежнасць нашай дзяржавы заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. Мы аддаём даніну павагі слаўнаму подзвігу народа, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі на палях бітваў. Яшчэ зусім нядаўна нам здавалася, што мінулае сыходзіць у гісторыю, каб заўсёды служыць нам урокам. Але, на жаль, падзеі апошніх гадоў паказалі, што гэты ўрок засвоены не ўсімі.
Сёння мы, народ Беларусі, канкрэтнымі справамі імкнёмся стаць прыкладам для дасягнення агульнай мэты – захавання жыцця чалавецтва як найвышэйшай каштоўнасці і ўстанаўлення трывалага міру на нашай планеце. Няхай квітнее і мацнее наша краіна!
Няхай у кожным доме, кожнай сям’і будуць шчасце, здароўе, дабрабыт і дастатак! Са святам, дарагія землякі!
Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены