Выхаванцы Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра адправіліся ў падарожжа “Па сцяжынках баявой славы”

12 ліпеня 1944 года воінам-вызваліцелям удалося выбіць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з Зэльвенскай зямлі. З таго часу мінула 79 гадоў, але мы па-ранейшаму захоўваем памяць пра тых, хто стаў магутным заслонам на шляху ворага і не даў фашызму зламаць наш народ. У Дзень вызвалення Зэльвенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выхаванцы раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра адправіліся ў падарожжа “Па сцяжынках баявой славы”.

Дзеці на чале з выхавацелем прайшліся па вуліцах, якія носяць імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, чый лёс і справы вядомы кожнаму жыхару пасёлка. У час падарожжа па вуліцах Барышава, Булака, Міхайлава, Смірнова, Салаўёва, Чарняхоўскага, Шапавалава выхаванцы ўспомнілі гістарычныя старонкі вызвалення Зэльвеншчыны і яе герояў, якія мужна абаранялі і аддалі жыццё за сваю малую радзіму.

Апошнім пунктам падарожжа стаў комплекс Баявой Славы г.п. Зэльва. Дзеці ўсклалі кветкі да Брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года, і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Падчас мерапрыемства выхаванцы прыйшлі да высновы, што абарона Айчыны была і застаецца святым абавязкам кожнага грамадзяніна і патрыёта.

Мы ганарымся доблесцю і мужнасцю салдат, якія здабылі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!

Выхавальнік Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра АЛЕНА СВІСТУН

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены