Са святам – Днём народнага адзінства! Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны! Шчыра віншую вас са святам – Днём народнага адзінства!

Гэты дзень мае вялікае сімвалічнае значэнне для беларускага народа. 17 верасня 1939 года стала пачаткам ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Нашы продкі выстаялі ў жорсткім супрацьстаянні з польскай палітыкай паланізацыі і асіміляцыі, таму мы павінны больш прынцыпова і бескампрамісна адстойваць праўду, выхоўваць падрастаючае пакаленне на прыкладзе традыцыйных каштоўнасцяў беларусаў, іх гераічных і працоўных подзвігаў. Менавіта адзінства народа спрыяла росквіту краіны, яе незалежнасці, магчымасці заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці.
Мы ганарымся сваім мінулым, вялікімі дасягненнямі і годна пройдзенымі выпрабаваннямі нашых продкаў. Памятаем, у якіх няпростых умовах ствараўся каштоўнасны падмурак беларускай дзяржаўнасці. Сёння на яго аснове працягваем нацыянальнае будаўніцтва і ўмацоўваем суверэнітэт Беларусі.
Хай гэты дзень паслужыць ўсведамленню таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма, і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас.
Жадаю ўсім міру, здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Комментарии отключены