З Днём настаўніка!Старшыня Пастаяннай камісііпа дзяржаўным будаўніцтве, мясцовымсамакіраванні і рэгламенце Палатыпрадстаўнікоў Нацыянальнага сходуРэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы Зэльвеншчыны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Ролю адукацыі ў жыцці цяжка пераацаніць. Яна заўсёды мела стратэгічнае значэнне, была і застаецца асновай сацыяльнага прагрэсу, развіцця чалавечага патэнцыялу.

Спрадвеку настаўнік выступае як захавальнік і носьбіт шматстайных грамадскіх дабротаў усяго народа, яго бытавых, культурных, маральных, інтэлектуальных і духоўных каштоўнасцей. Вы як словамі, так і ўчынкамі вучыце маладых людзей жыць па прынцыпах дабрыні, павагі і гуманнасці ў адносінах да іншых.

Вялікі дзякуй вам, шаноўныя педагогі, за цярпенне і адданасць сваёй прафесіі, за тое, што сваімі дасягненнямі на ніве навукі, нястомнай працай вы ўносіце дастойны ўклад у агульную справу – выхаванне падрастаючага пакалення, а значыць, і росквіт нашай роднай Беларусі.
Шчыра жадаю дабрабыту, моцнага здароўя, новых выдатных ідэй і прафесійных поспехаў

Старшыня Пастаяннай камісіі
па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым
самакіраванні і рэгламенце Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены