З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Віншаванне старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянціна Семянякі

Паважаныя зэльвенцы!

Віншую вас з надыходзячым усенародным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
7 лістапада – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў. Кастрычніцкая рэвалюцыя вызначыла ход сусветнай гісторыі, ускалыхнула і ўзняла мільёны людзей на барацьбу супраць прыгнёту і няроўнасці, карэнным чынам паўплывала на лёс нашай краіны.

Энергіяй Кастрычніка натхніліся Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне і працоўныя здзяйсненні савецкага народа, прызнаныя ва ўсім свеце.

Для многіх з нас, асабліва прадстаўнікоў старэйшага пакалення, кастрычнік 1917 года – гэта сімвал пераўтварэння жыцця ў Беларусі. Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.

І сёння вялікія ідэі Кастрычніка аб пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці, кансалідацыі грамадзян на высокіх гуманістычных прынцыпах не страцілі сваёй актуальнасці. Усіх нас аб’ядноўвае адказнасць за лёс краіны, за захаванне традыцый, духоўных каштоўнасцей і гонар за яе.
Дарагія землякі! У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя і шчасця, дабра і святла ў вашы дамы, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай Радзімы!

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены