Настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы в.Сынковічы арганізаваў дабрачынную акцыю

Дзень інвалідаў – гэта не святочная дата, а напамін аб тым, што побач з намі жывуць людзі, чые магчымасці абмежаваны. І хоць яны маюць роўныя правы з іншымі грамадзянамі краіны, ім намнога цяжэй, чым усім астатнім.

Пагэтаму па благаславенні настаяцеля Свята-Міхайлаўскай царквы в.Сынковічы пратаіерэя Арсенія Ананкі ў нашым прыходзе было вырашана арганізаваць дабрачынную акцыю і падтрымаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, тым самым усяліць ім надзею і веру ў лепшае жыццё.

Іерэй Сергій Шумец разам з загадчыкамі аддзялення па арганізацыі культурна-дасуговай дзейнасці аг. Елка Святланай Богуш і Елкаўскай сельскай бібліятэкі Аленай Дзянішчык наведалі інвалідаў, што пражываюць у вёсках Казловічы, Елка, Чырвонае Сяло, Драпаўцы. Сярод іх – дзеці, дарослыя, якія знаходзяцца на пасляаперацыйнай рэабілітацыі, і людзі пенсійнага ўзросту.

Цёплыя словы свяшчэннаслужыцеля і работнікаў культуры, іх шчырыя пажаданні моцнага здароўя, цярпення, веры і Божай міласці да глыбіні душы ўзрушылі вяскоўцаў. А салодкія падарункі і прадукты харчавання, закупленыя Сынковіцкім храмам, сталі яшчэ і добрай матэрыяльнай падтрымкай.

Безумоўна, такім людзям патрэбна ўвага рэгулярна, таму падобныя акцыі ў нашым прыходзе не рэдкасць. Настаяцель храма, айцец Арсеній, чалавек шчырага сэрца і вялікай душы, заўсёды гатовы падтрымаць кожнага чалавека. Асабліва таго, хто трапіў у бяду. Гэта прыклад сапраўднага служэння Богу і людзям.

Святлана Літвінчык

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены