Віншую са святам Нараджэння Хрыстова! З павагай – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч
Дарагія хрысціяне! Віншую са святам Нараджэння Хрыстова!

Гэтае свята дорыць людзям радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і памкненні, звяртае іх да спрадвечных духоўных каштоўнасцей, якія адыгрываюць асаблівую ролю ў гісторыі нашай дзяржавы і нацыянальнай культуры.
У светлыя і ўрачыстыя дні жадаю дабрабыту і міру вашаму дому! Няхай пачуццё светлай радасці не пакідае душу як мага даўжэй, сёння і заўсёды яна іскрыцца верай, намеры – дабром, а сэрца – любоўю.
Няхай звязаныя з каляднымі святамі ўзнёслыя пачуцці не пакідаюць вас і ў паўсядзённым жыцці, дапамогуць у духоўным абнаўленні і пераадоленні цяжкасцей, а ў вашых сем’ях пануюць мір і згода.
З павагай – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены