Воспитывает детей, пишет гимны

Воспитывает детей, пишет гимны

У Міжэрыцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе працуе таленавітая жанчына, клапатлівая маці Валянціна Міхута. Выхавала чацвёра дзяцей. Нялёгка прыходзілася ёй у жыцці, але дабрыні і пя-шчоты па-ранейшаму хапае на ўсіх.

Дзве дачкі жывуць у Баранавічах. Адна з іх, Вольга, працуе на швейнай фабрыцы. Другая,  Наталля, – тэхнолаг на хлебазаводзе.  Сын Аляксей вучыцца ў Мінскім вышэйшым авіяцыйным каледжы на ваенным факультэце. Побач з Валянцінай Аляксееўнай толькі дачушка Алена,  у якой таксама сям’я мнагадзетная. Разам з мужам выхоўвае чацвёра дзяцей – двое сваіх і двое прыёмных. 

Зараз, калі амаль усе дзеці маюць свае сем’і і, як кажуць, пастаўлены на ногі, жанчына свой вольны час любіць бавіць за кнігай. Дарэчы, захапленне чытаннем пачалося яшчэ ў дзяцінстве, у многім дзякуючы настаўніцы Славаціцкай школы Алене Юльянаўне Шаўчэні.  

– Любоў да кнігі мне, вясковай дзяўчынцы,  прывівала школа. А якія былі настаўнікі! Я і сёння іх наказамі жыву, – гаворыць Валянціна Аляксееўна. – Купіць мне кнігі на той час бацькі магчымасці не мелі, таму іх я брала як у самой школе, так і сельскай бібліятэцы. Прыгодніцкая, фантастычная літаратура, паэтычныя творы – усё хацелася прачытаць.  Было так цікава, што і сама стала спрабаваць пісаць. Асабліва добра атрымлівалася рыфмаваць словы.

Цяпер жанчына з упэўненасцю сцвярджае: каб удала складаць вершы, зусім не абавязкова мець філалагічную адукацыю. У першую чаргу, неабходны прыроджаныя паэтычныя здольнасці. Наогул, сябе Валянціна Міхута ніколі не лічыла паэтам  – звацца ім вельмі ганарова і адказна. 

Тым не менш, калі ўзнікла неабходнасць напісаць гімн нашай школы, яна з ахвотай зга-дзілася на прапанову. Педагогі і вучні вельмі ўдзячны Валян-ціне Аляксееўне за выдатны вершаваны твор, у якім усебакова адлюстраваны галоўныя моманты школьнага жыцця. Шчыра зычым гэтай цудоўнай жанчыне пабольш шчаслівых момантаў у жыцці, каб мець жаданне і настрой тварыць.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.