Счастье — это семейное благополучие

У Галынкаўскай школе ўжо шмат гадоў дзейнічае бацькоўскі лекторый. У склад яго ўваходзяць многія аўтарытэтныя сем’і, сярод якіх і сям’я Чэчат. 

Іван Чэчат працуе вадзіцелем у мясцовым сельгаскааператыве. Ён кемлівы гаспадар і клапатлівы бацька. Яго жонка Алена – настаўніца пачатковых класаў Галынкаўскай СШ. Выхоўваць дваіх дзяцей – васьмікласніка Дзіму і дачушку Ангеліну – дапамагае дзядуля, які жыве разам з імі.

Усе абавязкі ў доме размеркаваны, і ніхто не сядзіць без работы. Адпачываць сям’я Чэчат любіць разам. Часта ездзяць у аквапарк, лядовы палац, на экскурсіі, ходзяць у паходы. Весела адзначаюць дні нараджэння, навагоднія святы. Цэлым рытуалам у гэтай сям’і з’яўляецца выбар падарункаў для родных. 

Кажуць, яблык ад яблыні далёка не падае. Вось і дзеці сямейнай пары Івана і Алены выхаваныя, стараюцца добра вучыцца, у школе не прапускаюць ніводнага культурнага мера-прыемства. Малодшая Ангеліна вельмі любіць чытаць, таму на сямейным савеце было вырашана падарыць ёй на дзень нараджэння  яркую ілюстраваную энцыклапедыю. Дзіма – аматар спорту. Раздзяляючы захапленне сына, бацькі набылі для яго клюшку, мяч і веласіпед.  

Гледзячы на гэтых сапраўды шчаслівых людзей, шчыра радуешся. Хочацца, каб такіх сем’яў у нашай краіне было як мага больш. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.