Уберем рапс, подоспеют и хлеба

Уберем рапс, подоспеют и хлеба

Хлебаробы СГФ “Дабраселецкі” распачалі сёлетняе жніво з уборкі рапсу.

Уберем рапс, подоспеют и хлеба

– Пакуль на рапсавым полі за-дзейнічаны два камбайны, – адзначае галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Захарка. – Уборку гэтай культуры, якая займае 280 гектараў, вядзём выбарачна, па меры паспявання. 

На адвозцы зерня ад камбайнаў заняты вадзіцель Міхаіл Рында. У гаспадарцы працуе з 1975 года. Ніводнае жніво не абыходзіцца без яго ўдзелу. І кожны год Міхаіл Рында ў ліку лепшых вадзіцеляў не толькі філіяла, але і раёна. У час гутаркі з Міхаілам Уладзіміравічам звярнуў увагу на стан яго аўтама-біля: 30 гадоў эксплуатуецца тэх-ніка, а выглядае як новая.

Пакуль мы размаўлялі з вадзіцелем, на кабіне аднаго з камбайнаў КЗС-12 заміргаў сігнальны “маячок”, значыць, бункер поўны. Разам з Міхаілам Рындам на яго “газончыку” пад’язджаем да камбайна, на якім працуе Юрый Гоздзік. З ім мы знаёмы больш за дваццаць гадоў – не раз даводзілася пісаць аб поспехах аднаго з лепшых механізатараў раёна на старонках “Працы”. Як самаму граматнаму і добрасумленнаму працаўніку, яму заўсёды даручаюць новую складаную тэхніку і самыя адказныя работы. Механізатар заўсёды паспяхова з імі спраўляецца. На пытанне: “ Які настрой на жніво?” Юрый Мікалаевіч бадзёра адказаў: “Цудоўны! Убяром рапс, якраз падаспее і збажына. Не падвяло б надвор’е, а мы сваю справу добра ведаем і разумеем яе адказнасць”.

На другім камбайне рапс убіраў таксама вопытны механізатар Аляксандр Пашкоўскі. Ён вёў магутную машыну на паніжанай хуткасці, каб не дапусціць страт каштоўнага насення.

Па стане на 16 ліпеня ўбрана 50 гектараў рапсу і намалочана 

75 тон зерня. Яго дапрацоўка вя-дзецца на сушыльным комплексе КЗСВ-30. 

 

Акрамя рапсавага жніва ў гаспадарцы вядзецца нарыхтоўка кармоў. Сёлета тут упершыню пачалі закладку зернесенажу. Для гэтых мэт выкарыстоўваюцца палі, засеяныя ячменем, трыцікале і пшаніцай. Адказную справу выконваюць таксама вопытныя механізатары. Наладжаны дзейсны кантроль за якасцю закладкі зернесенажу ў траншэі.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.