Ганненскі кірмаш. Год 2013-ы

23– 24 жніўня ў Зэльве пройдзе свята “Ганненскі кірмаш”

Кожны дзень набліжае нас да масавага і вельмі знакавага свята – Ганненскага кірмашу. Каб усё прайшло на высокім узроўні, падрыхтоўка ідзе арганізавана, сістэмна, з прыцягненнем розных структур. Аргкамітэт рэгулярна праводзіць пасяджэнні, дзе падрабязна абмяркоўваюцца ўсе арганізацыйныя моманты.
У першую чаргу, Ганненскі кірмаш, згодна свайму прызначэнню, ставіць мэту разгарнуць шырокі гандаль. Акрамя гандлёвых кропак Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства на свята запрашаюцца спецыялізаваныя аб’екты вобласці, а таксама сельгасвы-творцы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Будуць прадастаўлены ўмовы для гандлю таварамі і прадуктамі харчавання ўласнай вытворчасці і насельніцтву раёна.
Гаспадарам аграсядзіб прапаноўваецца арганізаваць прэзентацыю сваёй прадукцыі, прыцягнуць жадаючых на адпачынак, абмяняцца вопытам у даным накірунку дзейнасці.
Вялікую зацікаўленасць у час мінулагодняга кірмашу ў зэльвенцаў і гасцей выклікалі падворкі. Асаблівай арыгінальнасцю ў афармленні вызначаліся падворкі СВК “Сынкавічы”, “Галынка” і “Бародзічы”.  Сёлета цікавую ідэю вырашылі падтрымаць і іншыя сельгасарга-нізацыі.
Варта нагадаць, што свята распачнецца 23 жніўня, у пятніцу. У гэты дзень плануецца правесці навукова-практычную канферэнцыю “Кірмаш. Мінулае, сучаснае і будучае”. Калі да гэтага часу ў раёне завершыцца жніво, адбудзецца свята “Дажынкі”. І яшчэ адно цікавае мерапрыемства чакае зэльвенцаў і гасцей: упершыню ў раёне пройдзе абласны конкурс лесарубаў. Больш падрабязна аб ім раскажам у наступных нумарах “Працы”. Сачыце за інфармацыяй пад рубрыкай “Ганненскі кірмаш”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.