Лидеры Гродненщины. Так держать!
З гонарам паведамляем нашым чытачам, што камбайнавы экіпаж з філіяла “Князева” у складзе Уладзіміра Мулярчыка і Уладзіслава Жамойціна з’яўляецца лідарам сярод камбайнераў Гродзен-скай вобласці. На “Лексіёне-760” яны намалацілі 3283 тоны зерня.
Лепшыя вынікі ў вобласці і ў машыністаў збожжасушыльнага комплексу СВК “Сынкавічы” Сяргея Маркоўскага і Барыслава Барынбаева. На КЗС-В-30 іх звенні высушылі 7301 тону зерня (паказчыкі без уліку рапсу).