Першы ўрок, як першы крок. Вельмі важна – хто побач
Набліжаецца першага верасня. Радасны, але разам з тым і крыху трывожны дзень, асабліва для першакласнікаў і іх бацькоў. Хвалююць пытанні: як складуцца ўзаема- адносіны з першай настаўніцай? Якім будзе жаданне дзіцяці авалодваць ведамі?
Сёлета бацькі перша-класнікаў Бародзіцкага дзіцячага сада-пачатковай школы спакойныя, таму што побач з іх дзецьмі бу-дзе вопытны настаўнік, чалавек, які любіць дзяцей і сваю работу, – Лілія Папко.
Яшчэ ў час вучобы ў Гродзенскім універсітэце імя Я.Купалы Лілія Антонаўна пераканалася: быць настаўнікам – яе прызванне. І вось ужо 33 гады ўмела вядзе дзяцей па краіне ведаў, выхоўвае дастойных грама-дзян сваёй краіны.
Сваю педагагічную дзейнасць Лілія Папко пачынала ў Бародзіцкай базавай школе. З першых дзён працы звярнула на сябе ўвагу калег: заўсёды ветлівая, энергічная, добразычлівая. Маладая настаўніца лёгка знайшла кантакт з дзецьмі і іх бацькамі. І ўжо пасля двух гадоў работы была ўдастоена ўзнагарод раённага і абласнога ўзроўняў. Пазней з’яўлялася прызёрам раённага конкурсу “Настаўнік года”. Узнагароджана граматай Міні-стэрства адукацыі.
Нягледзячы на вялі-кі педагагічны вопыт, настаўніца знаходзіцца ў пастаянным пошуку. Прызнаецца, што ў гэтым не толькі сэнс яе работы, але і сутнасць жыцця, бо няма большай радасці, чым радасць зносін з дзецьмі. І няма ў настаўніка большай адказнасці, чым адказнасць перад вучнямі. Лілія Антонаўна пера-канана, што кожны школьнік адораны па-свойму. Вось і імкнецца на працягу чатырох гадоў навучання дзяцей у пачатковай школе максімальна развіць іх здольнасці. Вучні Ліліі Папко неаднаразова станавіліся прызёрамі раённых прадметных алімпіяд, конкурсаў дзіцячай творчасці.
Калегі адзначаюць, што настаўніца стварае на ўроках асаблівую атмасферу даверу, шчырасці і ўзаемапавагі. Яна дае дзецям не гатовыя веды, а вучыць іх думаць, сама-стойна знаходзіць адказы на пытанні, выбіраць найбольш рацыянальныя спосабы рашэння, адстойваць свой пункт гледжання. Як лічыць сама педагог, сакрэт яе паспяховай дзейнасці і ў тым, што сваіх будучых вучняў, іх індывідуальныя асаблівасці, інтарэсы і схільнасці ведае ўжо ў дашкольным узросце.
Настаўніца ахвотна дзеліцца вопытам з калегамі. Шмат гадоў кіравала рэгіянальным метадычным аб’яднаннем настаўнікаў пачатковых класаў, цяпер узначальвае аналагічнае аб’яднанне сваёй установы.