В школу с «Добрым Сердцем»

В школу с "Добрым Сердцем"

Дабрачынная акцыя пад такой назвай па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “БРСМ” праходзіць у рэспубліцы.  

Да праекта далучыліся і актывісты БРСМ Зэльвеншчыны. У час акцыі валанцёры на вуліцах пасёлка раздавалі прахожым лістоўкі, заклікаючы набыць канцылярскія, спартыўныя і іншыя школьныя прылады для аказання адраснай сацыяльнай дапамогі дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу. 

Сабраныя рэчы будуць перададзены дзецям са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных сем’яў, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Не застаўся ў баку і раённы камітэт: з падарункамі маладзёжны лідар Іна Шаўцова ў першы дзень новага навучальнага года наведала выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра (на здымку).

РК ГА «БРСМ» заклікае маладых зэльвенцаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.