Технология успеха
Будаўнікі МПМК-148 упэўнены, што развіццё вытворчасці немагчыма без укаранення новых інавацыйных тэхнало-гій. Таму штогод укладваюць немалыя інвестыцыі ў яе мадэрнізацыю.
Сёлета важнай падзеяй для будаўнічай арганізацыі стала ўвядзенне ў эксплуатацыю новай лініі па вы-творчасці бетону, якая выпускае раствор для патрэб прадпрыемства.
– Дзякуючы сучаснаму абсталяванню, – расказвае начальнік падсобнай вы-творчасці Аляксандр Булак, – мы можам не толькі задаволіць патрэбнасць прад-прыемства ў якасным бетоне для будаўнічых аб’ектаў, але і выкарыстоўваць выпушчаныя высакаякасныя сумесі для вырабу нестандартных бетонных канструкцый. Па многіх параметрах новы бетонны вузел пераўзыходзіць той, які ў нас да гэтага эксплуатаваўся: у два разы павялічылася прадукцыйнасць вытворчасці, значна скарацілася спажыванне электраэнергіі. І самае галоўнае – працаваць на новым абсталяванні стала намнога лягчэй.
Устанаўлівалі тэхнала-гічную лінію па вытворчасці бетону ўласнымі сіламі. Толькі для наладкі электрычнага абсталявання запрашалі спецыялістаў завода-вытворцы. Пасля паспяхова праведзеных тэхнічных выпрабаванняў наладзілі вытворчы працэс. Зараз за змену тут выпускаюць больш за 16 тон якаснага бетону. Абслугоў-ваюць вузел два чалавекі. Аператарам назначаны Рашыд Сулайманаў. Ён шмат гадоў працуе ў цэху жалезабетонных вырабаў і дасканала ведае сваю справу, як і тэхналогію вытворчасці бетону.
Не ўпусцілі магчымасці, каб не зазірнуць у аператарскую.
– Умовы працы на новым абсталяванні значна лепшыя, – адзначае Рашыд Сулайманаў. – Лінія адпавядае неабходным патрабаванням. Аператарская знаходзіцца асобна, тут няма шуму і пылу. З дапамогай электроннай сістэмы кіравання і спецыяльных электронных вагаў да пяску ў неабходных прапорцыях дабаўляецца цэмент і вада. Усё гэта хутка перамешваецца і падаецца пад выгрузку. Ад таго, што працэс аўтаматызаваны, якасць раствору заўсёды высокая.
Эфектыўнае спалучэнне высокааўтаматызаванага абсталявання і якаснага бетону дазваляе выпускаць надзейную жалезабетонную прадукцыю, прыгодную для эксплуатацыі пры любых умовах надвор’я. Яна вылучаецца добрай якасцю, высокай шчыльнасцю бетону і мінімальным сабекоштам.