Лесное наследие в надежных руках

Лесное наследие в надежных руках

Заўтра сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі лесу. На жаль, мы часта недаацэньваем іх карпатлівую працу – многія лі-чаць, што лес расце сам па сабе. Але задумайцеся: хто ахоўвае яго ад пажараў і хвароб, аднаўляе, каб плошчы не памяншаліся, сочыць за парадкам і чысцінёй, якія часта парушаюць візіты няпрошаных гасцей? Толькі работнікі лесу ведаюць, колькі прыкладваецца сіл, каб захаваць самабытнасць і спрадвечнасць гэтага прыроднага багацця.  

У сённяшняй публікацыі мы раскажам аб Зэльвенскім доследным лясніцтве, яго людзях, дасягненнях і штодзённых буднях. Ужо на працягу многіх гадоў калектыў знаходзіцца ў ліку лепшых сярод вытворчых падраздзяленняў Слонімскага лясгаса. Яго работнікі сістэматычна выконваюць усе даведзеныя паказчыкі і развіваюць лясную гаспадарку па новых тэхналогіях, удасканальваюць пытанні эканоміі і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Паспяховаму выкананню пастаўленых задач спрыяе перш за ўсё тое, што ў лясніцтве працуе шмат адданых сваёй справе людзей. 

Клопат пра лес – іх прафесія

Клопатаў у работнікаў лясной гаспадаркі заўсёды шмат. Круглы год вядзецца нарыхтоўка драўніны і мерапрыемствы, звязаныя з абаронай лесу. 

    – Укараняць перадавыя тэхналогіі, вывучаць прагрэсіў-ныя тэндэнцыі ў развіцці лясной гаспадаркі імкнецца ўвесь калектыў лясніцтва, – гаворыць ляснічы Аляксей Галавач. – Вопытны кадравы патэнцыял дазваляе дасягаць пэўных  вышынь. Паспяхова выкананы ўсе запланаваныя паказчыкі. Вясной пасадзілі больш за 70 га лясных насаджэнняў, і цяпер нашы ўгоддзі складаюць амаль 10 тысяч квадратных кіламетраў. Як заўсёды, у гэтай важнай справе нам дапамагалі часовыя работнікі, накіраваныя службай занятасці.        

Згодна з планам правялі лесаабарончыя мерапрыемствы. У лясных угоддзях устанавілі ферамонныя пасткі супраць караеда-тыпографа і сасновага пільшчыка, развесілі шпакоўні, якія зрабілі дзярэчын-скія школьнікі. У месцах масавага распаўсюджвання шкоднікаў былі пакладзены лоўчыя дрэвы. Пастаянна вя-дзём санітарную высечку па-шкоджаных і хворых дрэў.

Кожны год праблемай для нас з’яўляюцца палы травы і развядзенне вогнішчаў у лясах. Пачынаючы з вясны было арганізавана дзяжурства спецыялістаў і пажарнай аховы. Пра-філактычная работа па су-працьпажарнай бяспецы прынесла свой плён – не адбылося ніводнага ўзгарання лесу.

Сёлета нам зноў прыйшлося ліквідаваць наступствы ўрагану, які адбыўся ў пачатку лета –  з дапамогай сучаснай лесанарыхтоўчай тэхнікі на 4-х га правялі суцэльную высечку. 

Важным накірункам нашай дзейнасці застаецца нарыхтоўка драўніны. Займаюцца гэтай важнай справай дзве брыгады лесарубаў, а на вялікіх плошчах пры неабходнасці выкарыстоўваем «харвестары» і «фарвардары». З пачатку года ўжо нарыхтавана 9400 кубамет-раў рознай драўніны, пры заданні 6700 кубаметраў. 

Пасля кароткай размовы з Аляксеем Аляксандравічам мы адправіліся ў лясныя ма-сівы, каб сустрэцца з тымі, хто ахоўвае лес і нарыхтоўвае драўніну.

Дрэвы валіць – вялікае майстэрства

Заўсёды ўяўляў сабе лесарубаў гэткімі волатамі, якія з дапамогай сякеры і пілы валяць дрэвы. Аднак, трапіўшы ўпершыню на лесасеку, здзівіўся: вальшчыкі лесу, па-майстэр-ску валодаючы бензапіламі, укладвалі высачэзныя хвоі ў да-кладна вызначанае месца. 

На ўчастку непадалёку ад вёскі Бібікі працавала адна з брыгад лесарубаў, якую ўзначальваў Віктар Юргель. Тут вялося прарэджванне ляснога масіву. Выразаныя дрэвы пасля сарціроўкі акуратна скла-дзіраваліся: кандыцыйныя – на драўніну, некандыцыйныя (хворыя і сухія) – на дровы. 

Адміністрацыя стварае  на-лежныя ўмовы для працы лесарубаў. Ёсць два перасоўныя вагончыкі, у якіх можна схавацца ад дажджу, пагрэцца каля печкі ў мароз, высушыць адзенне, паабедаць.  

Пабывалі мы і ў лясным масіве, дзе працавала самаходная лесанарыхтоўчая машына «Харвестар». З дапамогай спецыяльнага маніпулятара гэтая магутная тэхніка зразала вялікія дрэвы, чысціла  ствалы, затым дзяліла іх на броўны рознай даўжыні, пасля чаго ачышчала месца ад смецця. Дарэчы, адзін такі “Харвестар” можа замяніць цэлую брыгаду лесарубаў. 

 У мінулым годзе набылі тралёвачную машыну «Фарвардар» на базе трактара «Джон-Дзір». Яна сарціруе драўніну па неабходных памерах. 

Тралёўкай лесу ў тым месцы, дзе працаваў “Харвестар”,  на трактары  з маніпулятарамі займаўся Віктар Лазоўскі. Акрамя асноўнай, ён паспяхова валодае спецыяльнасцю вальшчыка лесу.

Па працы – гонар

За паспяховай работай вопытнага лясніцтва – нялёгкая штодзённая праца калектыву. 

Слоў удзячнасці заслугоў-вае праца памочніка ляснічага Таццяны Ліхачовай. Сёлета яна адзначана Ганаровым знакам Міністэрства лясной гаспадаркі “20 гадоў бездакорнай службы”. Ганаровай граматай Гродзенскага вытворчага лесанарыхтоўчага аб’яднання ўзнагароджаны вадзіцель Дзмітрый Акуліч, Ганаровай граматай Слонім-скага лясгаса – майстры Сяргей Сэй і Уладзімір Куралесаў, аператар тралёвачнай машыны «Фарвардар» Якаў Рах. 

 Адказнымі спецыялістамі і руплівымі гаспадарамі лесу зарэкамендавалі сябе леснікі-ветэраны Аляксандр Курачэнка, Уладзімір Якубік, Браніслаў Палубінскі і малады спецыяліст Сяргей Куршук. Высокім прафесійным майстэрствам вызначаюцца вальшчыкі лесу Віктар Юргель, Антон Дэйкала, Дзміт-рый Серада, лесарубы Дзміт-рый Юр’еў, Мікалай Малаш. Можна было б назваць шмат імён лепшых работнікаў ляс-ніцтва. Кожны тут заслужыў слоў падзякі за сваю выдатную працу.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.