Успех приходит к усердных

Успех приходит к усердных

Усім, хто зараз працуе ў полі, прыходзіцца прыкладваць шмат намаганняў, каб завяршыць сяўбу азімых зерневых культур, убраць цукровыя буракі, бульбу і кукурузу. Таму кожны пагодлівы дзень выкарыстоўваецца з максімальнай аддачай. 

 

Тэмпы сяўбы азімых дыктуе восень

Нам пашанцавала: у дзень прыезду ў СВК “Бародзічы” пасля дажджу ўсталявалася добрае надвор’е. Ля праўлення гаспадаркі сустрэліся з галоўным аграномам Аляксандрам Мулярчыкам. 

– Палявыя работы ідуць згодна з запланаваным графікам, – гаворыць Аляксандр Аляксандравіч. – На ўсіх участках механізатары працуюць з раніцы да вечара, стараюцца не ўпусціць час. 

Каб у будучым атрымаць добры ўраджай, строга захоў-ваем тэхналогію сяўбы азімых культур: уносім дастатковую колькасць мінеральных угнаенняў, сеем толькі добра зарэкамендаванымі раяніраванымі сартамі, элітным і першай рэ-прадукцыі насеннем. Разна-стайнасць сартоў дазваляе паменшыць залежнасць агульнага ўраджаю ад умоў надвор’я: дасць слабы ўраджай адзiн сорт – кампенсуем недабор за кошт iншага. Усе зярняты перад высевам пратручаны, каб засцерагчы ад хвароб і шкод-нікаў.

Разам з галоўным аграномам мы пабывалі на палях, паназіралі за адладжанай работай механізаваных звенняў гаспадаркі.

 Да восеньскіх работ тут падыходзяць комплексна. Складваецца ўражанне, што ўсё робіцца амаль адначасова. Нават дажджлівае надвор’е не стала перашкодай: тэмпы ўборкі не зніжаюцца. 

Поспех, як вядома, прыходзіць да людзей руплівых і ўмелых. Пахвалы і шчырай падзякі заслугоўваюць механізатары-сейбіты Артур Ясевіч, Сяргей Снітко і Ігар Абрамчук. Старанна працуюць на ворыве глебы Сяргей Патаповіч, Максім Аляхновіч, на падрыхтоўцы глебы – Пётр Мятлюк, Андрэй Рысюк, Мечыслаў Валюк. Унясеннем мінеральных угнаенняў займаюцца Свята слаў Масюк і Мікалай Клюкач.

Пад сяўбу азімых выкарыстоўваецца бясплужная апрацоўка глебы. На трактарах з дыскатарамі паспяхова працуюць механізатары Уладзімір Ракевіч і Аляксандр Малей. На палях, дзе будуць пасеяны азімыя і яравыя культуры, гліфасаты ўносіць на апырсквальніку “Калумбія” механізатар Генадзій Марко.

На адным з палёў мы сустрэліся з маладым механізатарам Максімам Аляхновічам, які на магутным трактары “Беларус-3022” займаўся ворывам глебы. 

– Тэхніку мне даручылі зусім нядаўна, – сказаў Максім. – 

У параўнанні з ранейшымі трактарамі, на якіх мне даво-дзілася працаваць, гэты найбольш падабаецца. Ён значна магутней за іншыя мадэлі “беларусаў”, і ў кабіне больш камфортна.

 

Успех приходит к усердных


На патоку – буракі

На адной з буракавічных плантацый, якая знаходзілася непадалёку ад вёскі Залацеева, уборку салодкіх каранёў вялі машыніст Уладзімір Малчун і яго памочнік Міхаіл Лаўрэнка на буракавічным камбайне ”KLIЕNE”.  

Сёлета гэтая культура займае 230 гектараў. У першую чаргу ўбіраюцца хворыя буракі, якія не дадуць добрага ўра-джаю і не падлягаюць працягламу захоўванню. Калі пачнецца масавая нарыхтоўка, то такія карані будуць прымаць як некандыцыю, што можа прынесці фінансавыя страты. 

Побач з намі спыніўся буракаўборачны камбайн. 

 – На “KLIЕNE” працую восьмы сезон, – гаворыць Уладзімір Малчун. – Тэхніка добрая, але патрабуе клапатлі-вага догляду. Працуем увесь светавы дзень. Кароткі перапынак толькі на абед. 

Цукровыя буракі на буракапрыёмны пункт у Зэльву з гаспадаркі дастаўляюцца аўтамабілямі ААТ “Зэльвенская сельгасхімія”, а таксама іншых аўтатранспартных прадпрыемстваў вобласці. 

 

Успех приходит к усердных

… бульба 

 Пабывалі і на полі, дзе ўбіралася бульба. Трэба адзначыць, што бародзіцкія земляробы ўжо на працягу некалькіх гадоў вырошчваюць “другі хлеб” па сучаснай нямецкай тэхналогіі. Ёсць чым садзіць, даглядаць і ўбіраць. Так вырошчваецца амаль каля дзясятка розных сартоў, сярод якіх “жывіца”,“скарб”, “рэд Скарлет” і іншыя.

Уборка бульбы вядзецца толькі механізаваным спосабам. Для гэтага ёсць камбайн “GRIMME SE 75-30”. Але, каб своечасова ўбраць плошчу ў 100 га, толькі яго не хапае. Таму прыходзіцца арэндаваць яшчэ адзін.

Мікалай Пасюк на МТЗ-1221, да якога прычэплены нямецкі камбайн, убірае бульбу з дапамогай такой тэхнікі другі сезон. Працэсам уборкі ён кіруе з пульта ў трактары. Разам з ім на гэтым камбайне заняты Аляксандр Сідар. На бульбяных палетках яны ўжо з сямі гадзін раніцы і працуюць да цямна. Сучасная тэхніка ўбірае ўраджай і хутка, і якасна. Клубні выкопваюцца і па-ступаюць на сарціравальны стол, дзе некалькі чалавек аддзяляюць ад бульбы камяні. Далей яна трапляе ў бункер. Механізаваная ўборка значна аблягчае працу людзей. 

У бульбасховішча в.Крываконна ўраджай адвозяць вадзі-целі Анатолій Нядзвецкі, Іван Мінец і Мікалай Дожын.

Праўда, сёлетнім ураджаем у сельгаскааператыве не задаволены. З гектара тут маюць каля 200 ц. Што ні гавары, а для гаспадаркі, якая доўгі час лічылася насенняводчай па бульбе і дзе вырошчваліся дзясяткі новых высокапрадукцыйных сартоў, такая ўраджайнасць – не паказчык. Зразумела, сказалася надвор’е.

Як канстатаваў галоўны аграном, больш перспектыўныя сарты даюць значна вышэйшую ўраджайнасць. Іх уборка пачалася пазней. Таму пра канчатковы вынік гаварыць яшчэ рана.

 

… і кукуруза

 Радуюць вока і кукурузныя палеткі ў 1515 гектараў. З іх 515 га будуць убраны на зерне, астатнія – на сілас. 

Убіраюць «каралеву палёў» пакуль у большасці на сіласную масу. Выконвае гэту важную работу на кормаўборачным камбайне “Ягуар-860” механізатар Анатолій Жыліч, які ў мінулым годзе быў у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва. За дзень ён выдае 500–600 тон кукурузнай масы. Вадзіцелі Іван Макарэвіч, Васілій Мутрук, Казімір Валюк, Сяргей Кароза, Юрый Галаўко і Сяргей Шалястовіч дастаўляюць яе да месцаў за-кладкі на Бародзіцкі комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы. А там ужо «зялёнку» трамбуюць да неабходнай кандыцыі. 

Літаральна на мінулым тыдні пачалі спрабаваць абмалочваць больш спелыя ўчасткі на зерне. Першым вывеў на кукурузныя палеткі свой зерне-

ўборачны камбайн “Лексіён-568“ камбайнер Генадзій Хвядук. Ён ужо ўбраў 5 га кукурузы і намалаціў 42 тоны зерня. 

У гаспадарцы створаны належныя ўмовы для высокапрадукцыйнай працы механізатараў – людзі забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем. Акрамя таго, распрацаваны ўмовы матэрыяльнага стымулявання за перавыкананне ўстаноўленых норм выпрацоўкі і якасць. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.