Не прекращается «сладкий конвейер»

Не прекращается "сладкий конвейер"

Вытворчасць цукровых буракоў для нашага раёна мае асаблівую важнасць. Да ўборкі і здачы салодкіх каранёў прыступілі пакуль толькі чатыры гаспадаркі Зэльвеншчыны, якія маюць самыя вялікія пасяўныя плошчы гэтай культуры.

– Прыёмку цукровых буракоў пачалі з 9 верасня, – гаворыць начальнік буракапрыёмнага пункта Васілій Сачок. – Пакуль што прадукцыя паступае з тых гаспадарак, з якімі заключаны дагаворы на раннюю пастаўку. Трэба адзначыць, што зараз яны маюць некаторыя дадатковыя перавагі. Па-першае, могуць здаць хворыя карані. Па-другое, аплата за здадзеную прадукцыю значна вышэйшая: да 10 верасня – на  20%, з 10 па 20 верасня – на 15%. 

Не прекращается "сладкий конвейер"

У сёлетнім сезоне плануем прыняць 71 тысячу тон буракоў, у тым ліку з Зэльвенскага раёна – 42000.   

Як заўсёды, на буракапрыёмным пункце да нарыхтоўчай кампаніі падышлі адказна: навялі належны парадак на тэрыторыі, у вы-творчых і бытавых памяшканнях правялі бетанаванне пляцовак для прыёмкі і захоўвання буракоў, рамонт БУМаў, а таксама пагрузчыкаў. Такая ўсебаковая і якасная падрыхтоўка дазволіла пачаць прыёмку згодна з запланаваным графікам. Ужо паступіла 6585 тон буракоў, з іх 4086 тон прыходзіцца на гаспадаркі Зэльвеншчыны. Пакуль працуем у адну змену з 8 гадзін да 18. 

 Найбольш салодкай прадукцыі здалі СВК “Сынкавічы” (1966 тон), філіял “Князева” ( 1414 тон). СВК “Бародзічы” і “Галынка”, адпаведна, 258 і 442 тоны.

Пасля размовы з начальнікам мы пабывалі на розных пляцоўках пункта і даведаліся, як тут арганізавана работа. Перш, чым трапіць пад выгрузку, машыны з буракамі спыняюцца каля браковачнай. Адсюль тэхніку адпраўляюць на спецыяльную пляцоўку, дзе вядзецца механізаваны забор проб для далейшага аналізу на цукрыстасць і забруджанасць. Узначальвае лабараторыю вопытны спецыяліст Таццяна Пасюк. 

Ужо трэці год узважванне машын праводзіцца з дапамогай электронных вагаў. Цяпер увесь гэты працэс займае некалькі хвілін. І дакладнасць узважвання даволі высокая. 

Адна за адной машыны пад’язджаюць да БУМаў і хутка разгружаюцца. Па вялікіх транспарцёрах буракі паступаюць у вагоны.

 Першым пачаў прымаць ура-джай машыніст БУМа Анатолій Крэчка. На яго рахунку больш за 3 тысячы тон. Да двухтысячнага паказчыка ўжо набліжаюцца машыністы Андрэй Кухта і Уладзімір Мінец. Старанна працуе на пагрузцы буракоў у вагоны машыніст Павел Гілюк.

Усімі работамі ўмела кіруе адказны спецыяліст Ганна Чура. 

Многа добрых слоў давялося пачуць у адрас газаэлектразвар-шчыка Вячаслава Буткевіча. Дзякуючы яго ўмелым рукам надзейна працуюць многія механізмы. За выдатную працу ён быў адзначаны граматай галіновага міністэрства.

 На сезон нарыхтоўкі службай занятасці на буракапрыёмны пункт накіроўваюцца часовыя рабочыя. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.